Ехала Каляда на сівым канёчку!

Традыцыйна для навучэнцаў Мальскага дзіцячага сада — пачатковай школы новы год пачынаецца са святкавання Каляд. 2017 год — не выключэнне!

Мабыць, няма іншага свята, якое адзначалася б такім багаццем звычаяў, абрадаў, пераапрананняў, казачных ператварэнняў, цудаў, усеагульнай весялосцю. Пераапранутыя ў касцюмы цыганоў, казы, мядзведзя, павадыра, хлопчыка з Каляднай зоркай у руках, размаляваныя румянамі ды памадай калядоўшчыкі весялілі ўсіх прыпеўкамі і прымаўкамі. Яны ішлі па вуліцах, спявалі калядныя песні, заходзілі ў дамы і “прасілі” ў гаспадароў дазволу пакалядаваць у доме. У першую чаргу заходзілі да пажылых людзей. Бабулькі нават у танцы ішлі пад вясёлы “спеў” бубнаў.

За пажаданні дабрабыту дому і сям’і пачаткоўцы атрымлівалі ў падзяку салодкія прысмакі, садавіну, пірагі.
Калядоўшчыкі павесялілі і працаўнікоў сельскага Дома культуры, зазірнулі ў праўленне СВК, дзе жадалі здароўя, шчасця і добрага настрою на ўвесь новы год.

Акцябраты не забылі і пра малодшых сваіх сяброў — выхаванцаў дзіцячага садка.

Дзецям спадабалася сустракаць калядоўшчыкаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі былі не толькі гледачамі, а змаглі прыняць удзел у традыцыйных калядных гульнях: вадзілі карагоды, адорвалі пачастункамі, слухалі вясёлыя песенькі-калядкі. Прыемным дапаўненнем да свята стала падрыхтаванае тэатралізаванае прадстаўленне “Каляда”.

Святлана ВАРАНОВІЧ,
настаўніца Мальскага дзіцячага сада — пачатковай школы Астравецкага раёна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *