2017 год аб’яўлены Годам навукі

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ “Аб аб’яўленні 2017 года Годам навукі”, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Асноўнай мэтай гэтага рашэння з’яўляецца павышэнне ролі навукі ў выкананні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, стварэнне спрыяльных умоў для захавання і развіцця навуковага патэнцыялу, фарміраванне міжнароднага іміджу Беларусі як краіны з высокім узроўнем інтэ­лектуальнага і чалавечага капіталу.

Ураду даручана з удзелам Нацыя­нальнай акадэміі навук Беларусі, абл­выканкамаў, Мінскага гарвыканкама распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2017 годзе Года навукі, які адлюстроўвае ўзаемадзеянне навукі з сацыяльнай сферай, галінамі эканомікі, інавацыйную дзейнасць, міжнароднае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва.

Рэалізацыя плана мерапрыемст­ваў будзе садзейнічаць развіццю айчын­ных навуковых школ, універсітэцкай і галіновай навукі для забеспячэння ­ўстойлівага эканамічнага росту краіны, прымнажэнню навуковага патэнцыялу Беларусі, падтрымцы творча мыслячых вучоных і спецыялістаў, іх патрыятычнаму выхаванню.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *