ЗША: NASA рыхтуе 13-гадовую дзяўчынку да палёту на Марс

- 15:18Паралелі, Рознае

Дзяўчынка Аліса Карсан з Луізіяны, якой усяго 13 гадоў, праходзіць падрыхтоўку ў агенцтве NASA і збіраецца стаць першым чалавекам на Марсе.

Аліса з пазыўным “чарніца” (Blueberry) некалькі гадоў праходзіць падрыхтоўку да палёту. Яна адзіная, хто наведаў усе тры касмічныя лагеры NASA. Прадстаўнік агенцтва сказаў, што ў дзяўчынкі высокія шансы стаць астранаўтам.
Мэтанакіраваная Аліса ўпэўнена, што ў яе ўсё атрымаецца. Бацька дзяўчынкі дадаў, што планы распісаны на 20 гадоў наперад. Аліса вядзе блог на сайце nasablueberry.com, дзе расказвае пра сябе і трэніроўкі да палёту.