Інтэрнэт стане больш даступным

- 11:10Інфармацыйная гадзіна

Кубінскія ўлады ў бягучым годзе пачнуць пілотную праграму па правядзенні высакаскораснага інтэрнэту ў жылыя дамы, а таксама павелічэнні колькасці грамадскіх кропак Wi-Fi ў Гаване.

У гэтым годзе ў рамках пілотнага праекта доступ да сеткі па оптавалакне атрымаюць два раёны Старой Гаваны. Што тычыцца бесправаднога доступу, то ў Гаване з’явіцца 30 новых кропак Wi-Fi. Пазней будзе дазволены доступ у кафэ, барах і рэстаранах турыстычных раёнаў Старой Гаваны.
Тэрміны рэалізацыі праекта і цэны за карыстанне сэрвісам будуць аб’яўлены ў найбліжэйшы час.
На сённяшні дзень дамашні шырокапалосны інтэрнэт на Кубе афіцыйна даступны толькі дыпламатам і супрацоўнікам замежных кампаній, якія плацяць сотні долараў у месяц за карыстанне сеткай.
Інтэрнэт на Кубе з’явіўся толькі ў 2011 годзе, а шырокапалосны інтэрнэт — толькі ў 2015 годзе. Высокі кошт карыстання шырокапалосным доступам у сетку не па кішэні для большасці кубінцаў.