Санкцыі за бюджэтны дэфіцыт

- 10:59Інфармацыйная гадзіна, Рознае

Міністры фінансаў краін еўразоны па выніках сустрэчы ў Бруселі прынялі рашэнне аб пачатку афіцыйнай працэдуры ўвядзення санкцый супраць дзвюх краін, якія ўваходзяць у ЕС, — Іспаніі і Партугаліі.

Мільярдныя штрафныя санкцыі пагражаюць гэтым дзвюм краінам за няздольнасць у 2014 і 2015 гадах знізіць дэфіцыт бюджэту да тэрміну, які быў устаноўлены ЕС.

Іспаніі і Партугаліі далі 10 дзён на абскарджанне рашэння, а таксама прадастаўленне аргументаў. Пасля гэтага ў Еўракамісіі будзе 20 дзён, каб прыняць канчатковае рашэнне аб санкцыях.

Штогод для Іспаніі і Партугаліі вызначаюцца ліміты па зніжэнні дэфіцыту бюджэту, якія павінны быць дасягнуты да вызначанага тэрміну. У 2014 і 2015 гадах гэтыя краіны іх не выканалі.