Спаборніцтвы для юных майстроў

- 15:33Рознае, Якасць адукацыі

Мінулы аўторак сабраў разам таленавітых і захопленых абранай справай навучэнцаў прафесійных каледжаў і ліцэяў з усёй Магілёўшчыны. Падставай для такой сустрэчы стала адкрыццё рэгіянальнага этапу міжнародных спаборніцтваў WorldSkills. Спаборніцтваў, якія называюць алімпіядай для тых, хто ўмее працаваць рукамі.

Мэты конкурсу, накіраваныя на павышэнне прэстыжу рабочых прафесій і спецыяльнасцей, вельмі актуальныя ў наш час, калі ў кваліфікаваных рабочых кадрах у краіне мае патрэбу практычна кожная галіна эканомікі. Таму ролю спаборніцтваў WorldSkills складана пераацаніць. Бо гэты найбуйнейшы ў свеце конкурс прафесійнага майстэрства актыўна далучае і навучэнцаў, і іх майстроў і педагогаў да міжнародных стандартаў у навучанні і працы, матывуе моладзь да канкурэнцыі, самарэалізацыі.
На Магілёўшчыне ў спаборніцтвах WorldSkills прымаюць уд зел 32 юныя майстры. Яны будуць змагацца ў 11 кампетэнцыях: каменныя, сталярныя, абліцовачныя, зварачныя работы, фрэзерныя работы на станках з праграмным кіраваннем, такарныя работы на станках з праграмным кіраваннем, дызайн адзення, кандытарскае мастацтва, кулінарнае мастацтва, рэстаранны сэрвіс, цырульніцкае мастацтва. Ацэньваць майстэрства канкурсантаў будуць звыш 20 экспертаў — самых аўтарытэтных спецыялістаў у сваёй галіне.
Рэгіянальны этап міжнародных спаборніцтваў будзе доўжыцца на працягу 10 дзён. Пасля чаго кампетэнтныя эксперты, па ацэнцы уменняў і навыкаў, вызначаць лепшых канкурсантаў.

 

Ганна СІНЬКЕВІЧ.
Фота аўтара.