Пра «Настаўніцкую газету»

“Настаўніцкая газета” выходзіць з 20 снежня 1945 года.

Установа “Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета” створана ў лютым 2001 года (зарэгістравана ў Адзіным дзяржаўным рэестры юрыдычных асоб за № 190207769 26.02.2011). Заснавальнік установы — Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Галоўны рэдактар — Вадзім Аляксандравіч Кнышаў.

У адпаведнасці са Статутам установы, яе асноўнай мэтай з’яўляецца рэалізацыя права грамадзян на атрыманне поўнай, сапраўднай і своечасовай інфармацыі аб дзяржаўнай палітыцы ў сферы адукацыі і дзяржаўнай маладзёжнай палітыцы, функцыянаванні і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, сацыяльна-эканамічнай, грамадска-палітычнай, міжнароднай і іншых сферах.

Задачамі ўстановы з’яўляюцца:

  • аб’ектыўнае асвятленне дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі і дзяржаўнай маладзёжнай палітыцы;
  • садзейнічанне развіццю нацыянальнай культуры і папулярызацыі нацыянальных культурных каштоўнасцей;
  • інфармацыйнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі;
  • распаўсюджванне прававой і інструктыўна-метадычнай інфармацыі;
  • папулярызацыя перадавога педагагічнага вопыту.

Установа ажыццяўляе вытворчасць і выпуск сродкаў масавай інфармацыі:

  • газеты “Настаўніцкая газета” (заснавальнік — Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь; пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі сродку масавай інфармацыі № 972 ад 6.01.2010);
  • штомесячнага навукова-педагагічнага часопіса “Народная асвета” (заснавальнік — Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь; пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі сродку масавай інфармацыі № 709 ад 30.07.2010);
  • штотыднёвай газеты для падлеткаў “Переходный возраст” (заснавальнік — грамадскае аб’яднанне “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”; пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі сродку масавай інфармацыі № 107 ад 24.11.2010);
  • штомесячнай газеты для падлеткаў “Раніца” (заснавальнікі — Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, установа “Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”; пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі сродку масавай інфармацыі № 973 ад 30.07.2010);
  • штомесячнай газеты для замяшчальных бацькоў і спецыялістаў па сямейным уладкаванні «Домой!» (заснавальнік — Нацыянальны цэнтр усынаўлення Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь; пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі сродку масавай інфармацыі № 1669 ад 24.10.2013);
  • штомесячны часопіс аб беларускім спорце “Спортtime” (заснавальнік — Беларуская асацыяцыя студэнцкага спорту, установа “Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў”, установа “Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”; пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі сродку масавай інфармацыі № 1767 ад 05.06.2015).

Установа “Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета” мае ліцэнзію на права ажыццяўлення выдавецкай дзейнасці № 02330/0630761 (выдадзена Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь 21.12.2010, сапраўдна да 21.12.2015).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *