3 снежня — Дзень інвалідаў Рэспублікі Беларусь
Самаадданая праца педагогаў Добрушскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі дае іх выхаванцам шанс на паўнавартаснае жыццё.
Добрушскі раённы ЦКРНіР з дня свайго заснавання адзначыў 20 гадоў. За гэты час шмат дзяцей пайшло з яго сцен у вялікае жыццё — добра падрыхтаваныя, адукаваныя. У цэнтры выкарыстоўваюцца сучасныя методыкі работы з асаблівымі дзеткамі, вядзецца даследчая работа, праводзяцца розныя трэнінгі і канферэнцыі. Але яго залаты рэсурс — педагогі і бацькі хлопчыкаў і дзяўчынак: іх сумесная самаадданая праца дае выхаванцам шанс на паўнавартаснае жыццё.
— Дзетак да нас прыводзяць сапраўды няпростых: з ДЦП, цяжкімі і множнымі паталогіямі развіцця, — гаворыць дырэктар цэнтра Таццяна Курыльчык. — Да кожнага нашы педагогі, выхавальнікі, настаўнікі-дэфектолагі знаходзяць індывідуальны падыход, распрацоўваюць праграмы працы і дыягностыкі. Кожны год мы адаптуем асяроддзе пад дзяцей. Хаця, мне здаецца, праз 100 гадоў ужо не будзе важна, па якіх напрамках мы працавалі, — мае значэнне толькі чалавек, якога мы выпусцілі ў жыццё і які пакіне ў ім свой след.
Чытайце матэрыял Лізаветы Міцкевіч у нумары ад 2 снежня 2022 года.