20 юных даследчыкаў ганараваны дыпломамі

- 11:40Навіны рэгіёнаў

Падведзены вынікі рэспубліканскіх конкурсаў работ даследчага характару навучэнцаў па вучэбных прадметах. Інтэлектуальныя спаборніцтвы праходзілі з выкарыстаннем дыстанцыйных (інфармацыйна-камунікацыйных) тэхналогій узаемадзеяння.

Школьнікамі Гомельскай вобласці для абароны было прадстаўлена 44 работы ў 14 секцыях. Работы даследчага характару па 18 вучэбных прадметах школьнікі абаранялі ў дыстанцыйным рэжыме. Больш за ўсё ўдзельнікаў было ў секцыі па матэматыцы, паведамілі ў галоўным упраўленні адукацыі Гомельскага аб­лвыканкама.

Па выніках інтэлектуальных спаборніцтваў у скарбонцы абласной каманды 20 дып­ломаў: адзін дыплом I ступені, 10 — II ступені і 9 — III ступені. 10 работ прадстаўлены навучэнцамі гімназій і ліцэяў, 7 — навучэнцамі гарадскіх школ і 3 — навучэнцамі школ, размешчаных у сельскай мясцовасці.

Высокі ўзровень падрыхтоўкі паказалі дзеці з Чыгуначнага раёна (4 дыпломы) і Савецкага раёна (3 дыпломы) Гомеля, а таксама Чачэрскага і Петрыкаўскага раёнаў (па 2 дыпломы). Па адным дыпломе ў навучэнцаў Добруш­скага, Ельскага, Жлобінскага, Лоеўскага, Рэчыцкага, Светлагор­скага і Хойніцкага раёнаў.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.