200-годдзе з дня нараджэння Івана Сяргеевіча Тургенева.

- 12:45Нам пішуць

2018 год быў значным для ўсіх, хто мае дачыненне да рускай літаратуры. У гэтым годзе ўвесь літаратурны свет адзначаў 200-годдзе з дня нараджэння Івана Сяргеевіча Тургенева. Таму мы, настаўнікі рускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 23 Гродна, правялі шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных творчасці гэтага пісьменніка. Хацелася паказаць, што цікавасць да чытання рускай літаратуры не згасла.

У школьнай бібліятэцы былі аформлены выстаўкі кніг і фотаматэрыялаў пісьменніка: “І.С.Тургенеў: мастак, мысліцель”, “Тургенеўская дзяўчына” — асаблівы жаночы вобраз”, “І.С.Тургенеў: погляд з ХХI стагоддзя”, “Вялікі майстар мовы і слова”.

Вучні 5—8 класаў узялі ўдзел у пазакласных мерапрыемствах (літаратурнай гасцёўні і віктарыны па творчасці І.С.Тургенева). Хацелася паказаць разнастайны свет І.С.Тургенева, бліжэй пазнаёміць навучэнцаў з тургенеўскімі героямі, успомніць знаёмыя старонкі яго твораў.Вучні 10 класаў узялі ўдзел у адкрытым уроку (настаўнік Л.А.Цермянёва па тэме “І.С.Тургенеў. Раман “Бацькі і дзеці”. Першае знаёмства з героямі рамана”). У ходзе ўрока дзеці змаглі акунуцца ў свет тургенеўскага рамана. У фінале былі прадэманстраваны вынікі апытання, якое праводзілася напярэдадні сярод бацькоў і старшакласнікаў. Сярод пытанняў, на якія адказвалі рэспандэнты, было пытанне аб актуальнасці праблемы бацькоў і дзяцей у нашы дні. 83% апытаных пагадзіліся з тым, што праблема актуальная.

На факультатыўных занятках “У свеце І.С.Тургенева” (настаўнік А.В.Ландзяк) вучні 9 класаў пазнаёміліся з цікавымі фактамі з жыцця і творчасці І.С.Тургенева. У час мерапрыемства гучалі не толькі вершы і ўрыўкі з твораў пісьменніка, але і знакамітымі рамансы на яго словы. Чысціня, прыгажосць, меладычнасць слова стварылі ўнікальную атмасферу.

Да ўдзелу ў конкурсе чытальнікаў “І мне ўвесь свет належаў…” былі запрошаны вучні 5—11 класаў школы. У ходзе конкурснага выпрабавання школьнікі павінны былі прачытаць любы твор або фрагмент твора І.С.Тургенева. Здзівіла ўсіх сваім выбарам і чытаннем Амалія Камчыц, прачытаўшы раманс “Утро туманное, утро седое….”; Вікторыя Андрушчанка пранікнёна прачытала знакаміты верш у прозе “Русский язык”, Мікіта Дробаў прачытаў урывак з аповесці “Ася”.

Думаю, што падобныя мерапрыемствы дазваляюць далучыць чытачоў да рускай класічнай літаратуры, паказаць неардынарнасць асобы пісьменніка, падкрэсліць любоў Тургенева да Радзімы.

А любоў да Радзімы ў кожнага, як мне здаецца, вырастае з дзяцінства. Менавіта ў дзяцінстве фарміруецца гэтае паняцце і ўсё, што з ім звязана. Таму такія мерапрыемствы, якія дазваляюць не толькі сфарміраваць само паняцце “любоў да Радзімы”, але і выхаваць патрыётаў, важныя для фарміравання падрастаючага пакалення.

Марыяна ВАЛЮЛІК,
настаўніца рускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 23 Гродна.