Прафесійна-тэхнічнай адукацыі — 75!

- 12:40Прафесійна-тэхнічная адукацыя

Дарагія калегі!

Наша краіна святкуе 75-годдзе прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Гэта вельмі важны элемент айчыннай сістэмы адукацыйнай галіны, без якой немагчыма абысціся. Адметна, што за доўгую гісторыю яе існавання мы не разгубілі каштоўных традыцый, багатага вопыту, якія былі здабыты яшчэ ў савецкія часы, а сёння актыўна развіваем усё новыя і новыя рысы прафесійна-тэхнічнай школы. Сёння на нас ускладзена вялікая адказнасць за будучыню гэтага магутнага руху, якой з’яўляецца фарміраванне працоўных рэсурсаў для развіцця нашай эканомікі. Значнасць прафесійна-тэхнічнай адукацыі відаць на прыкладзе сусвету, іншых дзяржаў, якія добра ўсведамляюць, што без кваліфікаванай прафесійнай падрыхтоўкі рабочых кадраў і спецыялістаў немагчыма атрымаць статус высокаразвітой краіны. Таму ўсім выкладчыкам і майстрам вытворчага навучання, кіраўнікам устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі, усім, хто заняты прафесійным навучаннем і выхаваннем працоўнай моладзі, жадаю здароўя, творчага плёну, а прафесійна-тэхнічнай школе і далей заваёўваць аўтарытэт у грамадстве, дынамічна развівацца і мацнець на карысць нашай краіны.

Міхаіл ЖУРАЎКОЎ,
міністр адукацыі.