А ў нас Новы год

Новы год — час радаснай казкі для ўсіх. Аднак больш за ўсё атмасфера чараўніцтва і свята захапляе маленькіх: Дзед Мароз са сваёй прыгажуняй Снягуркай, бліскучыя рознакаляровыя гірлянды і ёлка прыносяць асаблівае пачуццё чараўніцтва.

Незвычайную радасць дашкалятам дорыць сустрэча навагодніх святаў: у нашай установе можна напаткаць сапраўдных герояў з казак, пагуляць з імі, павадзіць карагоды, а пацешыўшы Дзеда Мароза — яшчэ і атрымаць чароўны падарунак. Уражанні ад святаў застануцца надоўга!

І.К.МАШЧОНСКАЯ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 6 Навагрудка.