Падары настрой

У яслях-садзе № 13 Смаргоні прайшлі святочныя навагоднія мерапрыемствы для дзяцей у рамках акцыі “Нашы дзеці”, але мы вырашылі парадаваць не толькі выхаванцаў установы і дзяцей, якія знаходзяцца ў складанай жыццёвай сітуацыі, але і іншых вельмі важных людзей.


На гэты раз віншаванні прымалі педагогі і медыцынскія работнікі, якія, знаходзячыся на пенсіі, яшчэ працуюць у нашай установе.

Дзеці ўзялі на сябе ролі Дзеда Мароза. Пажылыя людзі атрымалі цёплыя віншаванні з Новым годам і Калядамі, а таксама невялікія падарункі, аформленыя сваімі рукамі. Гэты прыемны святочны сюрпрыз усім вельмі спадабаўся.

Спачатку каля навагодняй ёлкі Дзед Мароз са Снягуркай і памочнікамі — Снегавіком і Зайцам — сустрэлі самых малых. З задавальненнем яны вадзілі карагоды вакол лясной прыгажуні, праспявалі традыцыйную песню пра ялінку. Затым казачная каманда адправілася да старэйшага пакалення. Пажылыя людзі з задавальненнем прымалі навагоднія віншаванні, слухалі вершы, спявалі песні і доўга не хацелі адпускаць казачных герояў. Ніхто не застаўся без святочнага настрою і салодкага падарунка.

Т.М.ВАСІЛЕЎСКАЯ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 13 Смаргоні.