Ужо традыцыйна кожны трэцi чацвер месяца актавая зала гiмназiі № 1 Астраўца ператвараецца ў своеасаблiвы iнфармацыйны цэнтр. Члены iнфармацыйнай групы даюць грунтоўныя адказы на ўсе пытанні падчас дня iнфармавання насельнiцтва Астравецкага раёна.
Асаблiвым i запамiнальным для настаўнiкаў, вучняў i iх бацькоў стаў адзін з такіх дзён, калi ў складзе iнфармацыйнай групы гiмназiю наведалi дэпутат Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Адам Дзмiтрыевiч Кавалько, старшыня раённага Савета дэпутатаў Iрына Эдуардаўна Тальчук, прадстаўнiкi розных службаў і ведамстваў раёна.
Тэма сустрэчы — “Адукацыя — прыярытэтны кірунак сацыяльнай палітыкі дзяржавы. Арганізацыя шостага школьнага дня. Аб уступнай кампаніі” — аказалася вельмi актуальнай і цікавай, пра што сведчылi пытаннi аб асаблiвасцях арганiзацыi школьных бiзнес-кампанiй, аб зменах ва ўступнай кампанii 2017 года.
Дырэктар установы адукацыі Алена Чаславаўна Севасцьян падзякавала спецыялiстам раённага аддзела ўнутраных спраў, цэнтра гiгiены i эпiдэмiялогii, цэнтральнай раённай бальнiцы за iх узаемадзеянне і ўдзел у мерапрыемствах гiмназii. А ў гiмназiстаў пасля заканчэння сустрэчы была магчымасць здзiвiць гасцей сваiмi ведамi i вынiкамi даследаванняў падчас экскурсii па музейнай экспазiцыі “Астравец старажытны i новы”.
Вольга САКОВІЧ,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі № 1 Астраўца.