А я люблю бульбу!

- 12:09Нам пішуць

Мы, беларусы, так прывыклі да бульбы, што без яе, як без хлеба, не можам. Яе так і завуць: другім хлебам. І назва гэтая цалкам апраўдана. Бульба, як і хлеб, заўсёды выратоўвала ў цяжкія часы, асабліва ў гады войнаў і голаду. Для нас бульба — нацыянальны прадукт. Нас нават называюць “бульбашамі”. Сваю любімую бульбу народ услаўляе ў вершах, песнях, танцах.Фота да матэрыялу: А я люблю бульбу!

Наўрад ці хто сёння зможа выразна растлумачыць, чаму за кароткі тэрмін бульба стала важнай складовай часткай усяго нашага жыцця. Больш за тое, усяго беларускага менталітэту!

У гонар знакавай для кожнага беларуса гародніны ў сярэдняй школе № 4 Клімавіч у шосты школьны дзень педагог-арганізатар Людміла Фёдараўна Круцікава правяла конкурсна-гульнявую праграму “Я табе, бульбачка, кланяюся ў ножкі!”. Удзел узялі вучні малодшых і старшых класаў.

Фота да матэрыялу: А я люблю бульбу! Фота да матэрыялу: А я люблю бульбу! Фота да матэрыялу: А я люблю бульбу!У святочна ўпрыгожанай зале, са сталамі, поўнымі пачастункаў з бульбы, сабраліся не толькі аматары гэтай гародніны, але і знаўцы, якія ведаюць пра гэты караняплод усё. Дэвіз нашага свята — “А я люблю бульбу!”.

Дзеці прыйшлі, каб не толькі пагутарыць і адпачыць, але і пагуляць і паспаборнічаць. За кожнае выкананае заданне ўдзельнікам уручаўся жэтон. Для размінкі Людміла Фёдараўна прапанавала дзецям растлумачыць сэнс прыказак і прымавак пра бульбу. Гульцы з лёгкасцю справіліся з гэтым заданнем. Далей конкурсы “Бульбіны спаборніцтвы”, гульня-эстафета “Перанясіце бульбу ў лыжцы”, “Збяры бульбу”, “Пасадзі бульбу” і г. д.

Фота да матэрыялу: А я люблю бульбу! Фота да матэрыялу: А я люблю бульбу! Фота да матэрыялу: А я люблю бульбу!Хочацца выказаць словы ўдзячнасці ўсім бацькам, хто ўзяў актыўны ўдзел у правядзенні свята. Яны падрыхтавалі столькі смачных страў з бульбы, што нам мог бы пазайздросціць самы вытанчаны рэстаран.

У канцы свята ўсе дружна з апетытам пераканаліся яшчэ раз, што няма нічога лепшага і смачнейшага за нашу бульбачку!

Марына НОВІКАВА,
настаўніца пачатковых класаў сярэдняй школы № 4 Клімавіч.