А я ў рабочыя пайду

- 11:37Нам пішуць

У свеце безліч разнастайных прафесій. Адны ўзніклі тысячы гадоў таму, іншыя — у наш час. Пытанне “Кім быць?” надзвычай актуальнае. Важна не разгубіцца, правільна сарыентавацца і знайсці сваё месца ў свеце прафесій.

Нядаўна нашы вучні наведалі шклозавод “Нёман” — прадпрыемства з багатымі традыцыямі шкловарэння, якое займаецца вытворчасцю вырабаў са шкла, крышталю і ізаляцыйнага штапельнага шкловалакна высокай якасці. Падчас экскурсіі вучні пазнаёміліся з усім цыклам вытворчасці. Найбольшыя ўражанні пакінуў працэс з’яўлення вырабу са шкла. Вельмі цікава было назіраць за тым, як з распаленага полымя выдзімаюцца шкляныя фігуры рознай формы і колеру. Зацікавіла і прафесія шліфоўшчыка шкла і шклавырабаў. Роспіс па шкле — адзін са старажытных спосабаў дэкарыравання. Усё робіцца майстрамі ўручную. Гэта мастакі з высокай кваліфікацыяй і творчым мысленнем. Вучні наведалі таксама музей шкла, дзе сабраны вырабы неймавернай прыгажосці. На памяць пра экскурсію кожны атрымаў невялікі падарунак — крыштальную вазачку.

Ірына РАДЗЮК,
класны кіраўнік 6 класа
Уселюбскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Навагрудскага раёна.