ААН заклікае тэрмінова арганізаваць на ўзбярэжжы і астравах Грэцыі цэнтры прыёму мігрантаў

- 16:16Інфармацыйная гадзіна

Паток мігрантаў, якія прыбываюць у Грэцыю па моры, прадаўжае нарастаць, іх колькасць за бягучы год перасягнула ўжо 500 тысяч чалавек. Аб гэтым заявіла афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў (УВКБ) Меліса Флемінг.

Большасць мігрантаў беглі ад ваенных канфліктаў у Сірыі, Іраку і Афганістане.
Меліса Флемінг адзначыла, што новая крытычная адзнака дасягнута пасля прыбыцця 8 тысяч чалавек 19 кастрычніка. Пасля гэтага агульная колькасць мігрантаў, якія дабраліся да берагоў Грэцыі, наблізілася да 502 тысяч. Паводле яе даных, цяпер на грэчаскіх астравах паблізу ўзбярэжжа Турцыі знаходзяцца 27,5 тысячы мігрантаў, якія імкнуцца любым спосабам трапіць у іншыя краіны Еўрасаюза.
Паток бежанцаў на грэчаскія астравы Лесбас, Хіяс і Самас не змяншаецца з надыходам халоднай пары года: за апошнія чатыры дні на гэтыя астравы высадзіліся 35 тысяч чалавек (гэта значыць штодзень па 8—9 тысяч). Названыя лічбы перасягаюць пікавыя значэнні лета.
ААН заклікае тэрмінова арганізаваць на ўзбярэжжы і астравах Грэцыі цэнтры прыёму мігрантаў, без якіх праграма Еўрасаюза па рассяленні бежанцаў, прынятая ў верасні, можа пацярпець няўдачу.