Аб подзвігах, аб доблесці, аб славе

Усім тым, хто сышоў у неўміручасць і перамог, а таксама 100-годдзю Узброеных Сіл быў прысвечаны конкурс чытальнікаў “Аб подзвігах, аб доблесці, аб славе”, які прайшоў у сярэдняй школе № 1 Камянца сярод вучняў 5—7 класаў.

Прагучала 17 вершаў ваеннага перыяду пра мужнасць і стойкасць герояў, вернасць Радзіме, пра дзяцей, у якіх вайна скрала дзяцінства, пра жанчын-салдатак. Па выніках конкурсу былі названы пераможцы ў намінацыях: “Самае эмацыянальнае выкананне” — Насця Калупановіч (5 “А”), “Самае кранальнае выкананне” — Ілья Тысляцкі (5 “А”), “Самае цікавае выкананне” Ксенія Дрозд (7 “Б”), “Самае абаяльнае выкананне” — Андрэй Крэмез (6 “Б”), “Шчырасць выканання” — Надзея Кажэўнікава (6 “Б”).

Пераможцамі конкурсу сталі Андрэй Шабанаў (1 месца), Аляксандра Кендысь, Маша Грысевіч і Ліза Манцэвіч (2 месца), Ягор Сірацюк, Аліна Парафенюк, Насця Заяц. Гран-пры конкурсу атрымала Ірына Жуковіч (5 “А”), якая прачытала верш Ю.Левітанскага “Ну, что с того, что я там был”.

Наталля МІХНЮК,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 1 Камянца Брэсцкай вобласці.