Аб працы аграрыяў не па чутках

- 10:13Адукацыйная прастора, Навіны рэгіёнаў

Матывацыя і цікавасць плюс перспектывы і магчымасці. Па меркаванні педагагічнага калектыву Аўсянкаўскай сярэдняй школы Горацкага раёна, менавіта ў гэтым заключаецца алгарытм выніковай прафарыентацыі навучэнцаў на аграрныя прафесіі.

— Прафесійнаму самавызначэнню вучняў удзяляем вялікую ўвагу. Прафарыентацыйныя мерапрыемствы пачынаем праводзіць з самага пачатку навучання ў школе. На кожным этапе гэтая дзейнасць напоўнена сваім зместам. Але ёсць і аб’яднальная лінія. З першага класа стараемся прывіць вучням паважлівыя адносіны да працы. Вучым дзяцей ганарыцца тым месцам, дзе яны жывуць, ра­зумець каштоўнасць і важнасць работы аграрыяў. Навучэнцаў сярэдняга звяна пачынаем актыўна арыентаваць на вучобу па аграпрофілі. Раён у нас сельскагаспадарчы. Мы добра разумеем, што ад таго, у якім ключы праводзім гэтую работу, напрамую залежыць будучая забяспечанасць сельгаспрадпрыемстваў кваліфікаванымі кадрамі, — лічыць дырэктар школы Валянціна Крэміс.

Паводле яе слоў, да арганізацыі работы ў гэтым напрамку павінны быць падключаны ўсе зацікаўленыя. У школы наладжана ўсебаковае плённае ўзаемадзеянне з КСУП “Аўсянка імя І.І.Мельніка” і БДСГА.

 

Чытайце матэрыял Ганны Сінькевіч у нумары ад 15 лістапада 2022 года.