Аб узнагароджанні

- 10:56Інфармацыйная гадзіна

Узнагародзіць:

нагрудным знакам Міністэрства адукацыі “Выдатнік адукацыі”

за добрасумленную плённую працу, высокі ўзровень прафесійнага майстэрства, значны асабісты ўклад у навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення

Жыгарэвіча Юрыя Кан­станцінавіча — настаўніка інфарматыкі і астраноміі дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія № 1 Брэста”.

Калтыгіна Максіма Валер’евіча — педагога дадатковай адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Маяк” Мінска”.

Літвінчык Таццяну Аляксееўну — выхавальніка дашкольнай адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад № 78 Гродна”.

Семянкову Алену Аляксандраўну — настаўніцу дзяржаўнай установы адукацыі “Дапаможная школа № 24 Оршы”;

за добрасумленную плённую навукова-педагагічную дзейнасць, дасягнутыя поспехі ў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў

Філімонаву Ірыну Юр’еў­ну — дацэнта кафедры рамана-германскай філалогіі ўстановы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова”.

Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

за шматгадовую плённую працу, значны ўклад у падрыхтоўку кваліфікаваных спецыялістаў

Кісель Алену Георгіеўну — выкладчыка філіяла ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт” “Мінскі фінансава-эканамічны каледж”;

за высокі ўзровень прафесійнага майстэрства, дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення

Гагалушка Святлану Іванаўну — настаўніцу працоўнага навучання дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 16 Ліды”.

Пасюкову Валянціну Аляксандраўну — педагога сацыяльнага дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 19 Магілёва”.

Сушко Ларысу Мікалаеўну — майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыі “Баранавіцкі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж сферы абслугоўвання”.

Шуманскую Наталлю Яўгеньеўну — педагога дадатковай адукацыі, кіраўніка народнай студыі выяўленчага мастацтва “Вытокі” дзяржаўнай установы адукацыі “Слуцкі цэнтр дзіцячай творчасці”.

Юрча Тамару Міхайлаўну — выхавальніка дашкольнай адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад № 551 Мінска”;

за добрасумленную плённую навукова-педагагічную дзейнасць, дасягнутыя поспехі ў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў

Фякліставу Святлану Мікалаеўну — дацэнта кафедры карэкцыйна-развіццёвых тэхналогій Інстытута інклюзіўнай адукацыі ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”, кандыдата педагагічных навук, дацэнта.

СтудзЯнікіну Таццяну Міхайлаўну — загадчыка кафедры гісталогіі, цыталогіі і эмбрыялогіі ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт”, кандыдата медыцынскіх навук, дацэнта;

за высокі прафесіяналізм, шматгадовую плённую працу па падрыхтоўцы вучэбных дапаможнікаў для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі

Валочка Ганну Міхайлаўну — галоўнага навуковага супрацоўніка лабараторыі гуманітарнай адукацыі навукова-даследчага цэнтра Навукова-метадычнай установы “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Казакова Валерыя Ула­дзіміравіча — аўтара вучэбных выданняў па геаметрыі.

Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

за шматгадовую плённую працу па падрыхтоўцы кваліфікаваных спецыялістаў, значны ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, арганізацыю і правядзенне  рэспубліканскага праекта “Орша — Маладзёжная сталіца Рэспублікі Беларусь 2019”

Дзерваед Наталлю Пятроўну — дырэктара ўстановы адукацыі “Аршанскі дзяржаўны механіка-эканамічны каледж”;

за высокі прафесіяналізм, шматгадовую плённую працу па падрыхтоўцы навукова-метадычнага забеспячэння працэсу выхавання ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі

Раманоўскую Людмілу Анатольеўну — намесніка дырэктара інстытута па метадычнай рабоце Навукова-метадычнай установы “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Аб’явіць Падзяку міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь:

за высокі ўзровень прафесійнага майстэрства, дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення

Баркоўскай Алене Мікалаеўне — педагогу-псіхолагу дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 18 імя Ефрасінні Палацкай Полацка”.

Караткевіч Галіне Мікалаеўне — настаўніку-дэфектолагу дзяржаўнай установы адукацыі “Улукаўская дапаможная школа-інтэрнат” Гомельскага раёна.

Каранюку Аляксандру Цярэнцьевічу — настаўніку фізікі і астраноміі дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія № 1 Барысава”;

за добрасумленную плённую навукова-педагагічную дзейнасць, дасягнутыя поспехі ў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў

Сеўдалеву Сяргею Ула­дзіміравічу — дэкану факультэта фізічнай культуры ўстановы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”;

за шматгадовую плённую працу, значны ўклад у падрыхтоўку кваліфікаваных спецыялістаў

Мурашкевічу Уладзіміру Мікалаевічу — выкладчыку спецыяльных дысцыплін дзяржаўнай установы адукацыі “Магілёўскі прафесійны электратэхнічны каледж”.

Аб’явіць Падзяку Міністэр­ства адукацыі Рэспублікі Беларусь за плённае супрацоўніцтва з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь пры рэалізацыі сумесных праектаў і праграм Мінскаму гарадскому выканаўчаму камітэту.

Міністр адукацыі І.В.Карпенка