Аб’яўлены падзякі прэзідэнта

- 11:00Інфармацыйная гадзіна

Калектыву ААТ “БелАЗ” — кіруючая кампанія холдынга “БелАЗ-Холдынг” — за вялікі ўклад у развіццё машынабудаўнічай галіны, распрацоўку і вытворчасць кар’ернай і спецыяльнай тэхнікі аб’яўлена падзяка Прэзідэнта Беларусі. Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Яшчэ адным распараджэннем за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у распрацоўку і вытворчасць кар’ернай і спецыяльнай тэхнікі падзяка прэзідэнта аб’яўлена некаторым работнікам прадпрыемства.

У іх ліку генеральны дырэктар Пётр Пархомчык, яго першы намеснік па тэхнічнай палітыцы і інавацыйных тэхналогіях галоўны інжынер Алег Сцяпук, намеснік па інфармацыйнай і ідэалагічнай рабоце Станіслаў Якубовіч, начальнік цэха галоўнага канвеера Вячаслаў Макоўскі, токар цэха гідраагрэгатаў Аляксандр Петрашкевіч і наладчык станкоў і маніпулятараў з праграмным кіраваннем Міхаіл Гаварушка.

У адпаведнасці з распараджэннем за шматгадовую плённую працу, вялікі ўклад у развіццё грамадзянскай авіяцыі падзякі прэзідэнта ўдастоены таксама работнікі авіякампаніі “Белавія”.

Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб’яўлена і супрацоўнікам Беларускага тэлеграфнага агенцтва. Так, за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё беларускай журналістыкі падзякі прэзідэнта ўдастоена намеснік генеральнага дырэктара галоўны рэдактар газеты “7 дней” Наталля Філіпоўская, а таксама інжынер сектара адміністравання сетак і эксплуатацыі абсталявання цэнтра сувязі і аўтаматызаваных сістэм Таццяна Каранькова за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у распрацоўку і суправаджэнне інтэрнэт-рэсурсаў дзяржаўных органаў.

За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё беларускай культуры падзякі прэзідэнта таксама ўдастоены паэт член Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Карызна.