Абавязак. Гонар. Радзіма

У Падсолтаўскім дзіцячым садзе — сярэдняй школе Мсціслаўскага раёна вялікая ўвага ўдзяляецца грамадзянска-патрыятычнаму і ідэалагічнаму выхаванню навучэнцаў. Да Дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана ва ўстанове адукацыі праведзены шэраг мерапрыемстваў: інфармацыйныя гадзіны, урокі мужнасці “Афганістан — наша памяць і боль”, “Айчыны верныя сыны”, арганізаваны прагляд відэафільма “Афганістан, ты боль маёй душы”, конкурс малюнкаў і плакатаў. Лепшыя работы навучэнцаў удзельнічалі ў раённым конкурсе “Набат Афганскай вайны”, навучэнцы вакальнага гуртка “Сярэбраныя ключыкі” прынялі ўдзел у раённым конкурсе ваенна-патрыятычнай і аўтарскай песні.

Самай значнай падзеяй стала сустрэча з воінам-інтэрнацыяналістам настаўнікам інфарматыкі С.А.Кальцовым. Сяргей Аляксандравіч распавёў пра гады службы ў Афганістане. Пачаў выступленне з такіх слоў: “15 лютага адзначаюць не толькі тыя, хто прайшоў цяжкімі дарогамі Афгана, хто шануе мір, для каго такія паняцці, як абавязак, гонар і Радзіма, маюць глыбокае гучанне”. З 1985 по1986 год С.А.Кальцоў удзельнічаў у аказанні інтэрнацыянальнай дапамогі ў выглядзе аперацый па знішчэнні бандфарміраванняў на тэрыторыі Афганістана і ахове дзяржаўнай граніцы СССР. Са жніўня 1985 па жнівень 1992 года праходзіў службу ў часцях Чырванасцяжнай сярэднеазіяцкай пагранічнай акругі на пасадах камандзіра электратэхнічнага ўзвода інжынерна-сапёрнай роты, намесніка камандзіра па палітчастцы інжынерна-сапёрнай роты Тахта-Базарскага пагранатрада, оперупаўнаважанага і старэйшага оперупаўнаважанага асобага аддзела па Каахкінскім пагранічным атрадзе. За заслугі перад Радзімай мае шэраг узнагарод.

Сяргей Аляксандравіч заклікаў моладзь памятаць і ведаць сваю гісторыю, шанаваць імёны загінулых герояў.

Валянціна АГЕЕВА,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
Падсолтаўскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Мсціслаўскага раёна.