Абітурыенцкі каляндар

- 16:30Якасць адукацыі

Зацверджаны графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання на гэты год.

Як і летась, іспыты па самых масавых прадметах абітурыенты будуць здаваць у два дні.

Сёлета цэнтралізаванае тэсціраванне па вучэбных прадметах будзе праходзіць па наступным графіку:

беларуская мова — 16 чэрвеня (серада);

руская мова — 18 чэрвеня (пятніца) і 19 чэрвеня (субота);

грамадазнаўства — 21 чэрвеня (панядзелак);

матэматыка — 23 чэрвеня (серада) і 24 чэрвеня (чац­вер);

біялогія — 26 чэрвеня (субота);

замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) — 28 чэрвеня (панядзелак);

хімія — 30 чэрвеня (серада);

фізіка — 2 ліпеня (пятніца);

гісторыя Беларусі — 4 ліпеня (нядзеля);

геаграфія — 6 ліпеня (аўторак);

сусветная гісторыя (найноўшы час) — 8 ліпеня (чацвер).

Цэнтралізаванае тэсціраванне ў рэзервовыя дні:

14 і 16 ліпеня (беларуская і руская мовы);

14 і 18 ліпеня (грамадазнаўства, матэматыка, біялогія, замежная мова, хімія, фізіка, гісторыя Беларусі, геаграфія, сусветная гісторыя).

Нагадваем, што да канца красавіка працягваецца трэці этап рэпетыцыйнага тэсціравання. Зарэгістравацца на РТ можна праз асабісты кабінет у адзінай сістэме рэгістрацыі на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Там жа ёсць пералік устаноў адукацыі, на базе якіх праходзіць бланачнае РТ.

Акрамя таго, абітурыентам прапануецца праверыць сябе дыстанцыйна. З 26 сакавіка на сайце РІКВ даступная паслуга па праходжанні трэцяга этапу рэпетыцыйнага тэсціравання ў рэжыме анлайн.

Звяртаем увагу, што варыянты тэстаў, якія прадстаўлены на рэпетыцыйным тэсціраванні ў рэжыме анлайн і на вочным бланачным тэсціраванні, адрозніваюцца. І яшчэ ёсць час, каб праверыць свае веды ў любым зручным фармаце ці нават двойчы.

Час пачатку ЦТ, у тым ліку ў рэзервовыя дні, — 11.00.

Звяртаем увагу, што рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне будзе доўжыцца з 2 мая па 1 чэрвеня. Тэрміны рэгістрацыі абітурыентаў на ЦТ у рэзервовыя дні (актуальна для тых, хто па ўважлівых прычынах не зможа прайсці іспыты ў асноўныя дні) — з 2 па 9 ліпеня.

Падрыхтавала Галіна СІДАРОВІЧ.