Абласная мультстудыя і серыя з 27 мульцікаў створаны пры ўдзеле педагогаў і выхаванцаў дзіцячых садоў Гомельшчыны

Работа мультстудыі «МіМ» натхняе дзяцей і педагогаў на вывучэнне навакольнага свету праз прызму мастацтва, адкрывае новыя гарызонты, дазваляючы разглядаць розныя пункты гледжання і падыходы да вырашэння актуальных праблем.