Абмеркавалі змяненні ў ландшафце адносін

- 10:59Інфармацыйная гадзіна

Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка 9—11 ліпеня ў час свайго візіту ў Злучаныя Штаты Амерыкі сустрэўся з памочнікам Дзяржаўнага сакратара ЗША па еўрапейскіх і еўразійскіх справах Уэсам Мітчэлам. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Бакі абмеркавалі пытанні развіцця беларуска-амерыканскага супрацоўніцтва і рэгіянальную сітуацыю.

Адбылася сустрэча Алега Краўчанкі з выконваючым абавязкі намесніка памочніка Дзяржаўнага сакратара ЗША Джорганам Эндрусам.

У Германскім фондзе Маршала ЗША была арганізавана канферэнцыя “Змяненні ў ландшафце беларуска-амерыканскіх адносін”, дакладчыкамі на якой выступілі Алег Краўчанка і Джорган Эндрус. У аўдыторыі прысутнічалі прадстаўнікі Дзярждэпартамента ЗША, вядучых амерыканскіх аналітычных цэнтраў, СМІ і НДА, пасольстваў замежных дзяржаў у ЗША. Прадстаўнікі кіраўніцтва МЗС Беларусі і Дзярждэпартамента ЗША прадставілі падыходы Мінска і Вашынгтона да беларуска-амерыканскіх адносін і перспектыў іх развіцця, сітуацыі ў міжнародных адносінах у рэгіянальным і глабальным кантэксце, адказалі на шматлікія пытанні ўдзельнікаў канферэнцыі.

У час візіту адбыліся сустрэчы намесніка міністра са старшым саветнікам Дзярждэпартамента і Хельсінкскай камісіі ЗША Скотам Роландам, прэзідэнтам Джэймстаўнскага фонду Гленам Ховардам, старшым дырэктарам Цэнтра дыпламатыі і глабальных адносін імя Джозэфа Байдэна Майклам Карпентэрам, выканаўчым віцэ-старшынёй і старшай службовай асобай Нацыянальнай кааліцыі ў падтрымку яўрэйскіх абшчын Еўразіі Маркам Левіным.