Абмеркавана дата сустрэчы на вышэйшым узроўні

Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным адбылася 30 жніўня па ініцыятыве расійскага боку. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнікі дзяржаў прадоўжылі абмеркаванне актуальных пытанняў беларуска-расійскага супрацоўніцтва і графіка будучых кантактаў. У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін пацвердзілі неабходнасць правядзення сустрэчы з удзелам кіраўніцтва ўрадаў, дамоўленасць аб якой была дасягнута на мінулым тыдні ў Сочы.

Як плануецца, у перагаворах прымуць удзел прэм’ер-міністры дзвюх краін, віцэ-прэм’еры, якія адказваюць за нафтагазавы комплекс і сельскую гаспадарку, міністры фінансаў. Папярэдняй датай гэтай сустрэчы абазначана 21 верасня.

Аляксандр Лукашэнка даручыў прэм’ер-міністру Сяргею Румасу і адпаведным членам урада падрыхтаваць усё неабходнае для сустрэчы на вышэйшым узроўні.