Абнародаваны дэкларацыі кандыдатаў

- 10:57Выбары 2015

Цэнтрвыбаркам Беларусі абнародаваў звесткі кандыдатаў у прэзідэнты аб даходах за 2014 год і маёмасці.

Так, гадавы даход Сяргея Гайдукевіча склаў больш за Br263 млн (у гэтую суму ўваходзяць зарплата, пенсія; даход ад продажу аўтамабіля; даход, атрыманы з-за мяжы; штомесячнае грашовае забеспячэнне). У яго валоданні знаходзяцца легкавыя аўтамабілі NISSAN X-TRAIL (2014 года выпуску) і BMW 730 (1996 года выпуску). Жонка палітыка, Ала Гайдукевіч, атрымала гадавы даход у памеры больш за Br238 млн (зарплата і даходы ад здачы ў арэнду маёмасці). На яе аформлена нерухомая маёмасць — жылы дом у в.Сёмкава Мінскага раёна агульнай плошчай 155 кв.м, зямельны ўчастак у в.Сёмкава Мінскага раёна плошчай 0,25 га, а таксама тры кватэры — аднапакаёвая ў Мінску агульнай плошчай 30 кв.м; аднапакаёвая ў Мінску агульнай плошчай 25 кв.м; двухпакаёвая ў Мінску агульнай плошчай 35 кв.м. Акрамя таго, на жонку кандыдата аформлены легкавы аўтамабіль RENAULT-DUSTER (2013 года выпуску).
Кандыдат Таццяна Караткевіч па выніках мінулага года атрымала даход у памеры крыху больш як Br60 млн (заработная плата; даход, атрыманы па дагаворы дарэння). У яе валоданні няма нерухомай маёмасці і транспартных сродкаў. Даход яе мужа, Віталя Караткевіча, крыху перасягнуў Br40 млн (зарплата). У яго валоданні няма нерухомай маёмасці, але ёсць два легкавыя аўтамабілі: FORD SCORPIO (1988 года выпуску) і HONDA ACCORD (1998 года выпуску). Маці Таццяны Караткевіч, Наталля Халецкая, атрымала даход у памеры больш як Br108 млн (зарплата, пенсія). На яе аформлена кватэра ў Мінску агульнай плошчай 62 кв.м.
Аляксандр Лукашэнка за 2014 год атрымаў даход у памеры больш як Br551 млн (зарплата). На яго не аформлены жылыя дамы і іншая маёмасць. Даход яго жонкі, Галіны Лукашэнка, перасягнуў Br98 млн (зарплата, пенсія, дывідэнды). На яе аформлены жылы дом у Шклове Магілёўскай вобласці агульнай плошчай
115 кв.м; 1/2 доля на праве ўласнасці на жылы дом у в.В.Межнік Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці агульнай плошчай 53 кв.м. Акрамя таго, Галіна Лукашэнка з’яўляецца ўласнікам 56 акцый ААТ “Шклоўскі масларобны завод”.
Мікалай Улаховіч за мінулы год атрымаў даход больш як Br243 млн (зарплата, пенсія). У яго валоданні знаходзяцца: жылы дом у в.Яцкаўшчыне Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці агульнай плошчай 82 кв.м; зямельны ўчастак у в.Яцкаўшчыне Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці плошчай 0,25 га; жылы дом у в.Млын Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці агульнай плошчай 45 кв.м. Што тычыцца іншай маёмасці, Мікалаю Улаховічу належыць 240 000 акцый ААТ “Парытэтбанк”. Жонка палітыка, Раіса Улаховіч, мае гадавы даход больш як Br235 млн (зарплата, пенсія). На яе аформлена кватэра ў Мінску агульнай плошчай 148 кв.м, а таксама гараж-бокс у Мінску плошчай 24 кв.м; адміністрацыйна-гандлёвае памяшканне ў Мінску плошчай 64 кв.м (доля — 99/100); адміністрацыйнае памяшканне ў Мінску плошчай 34 кв.м (доля — 99/100); гандлёвае памяшканне ў Мінску плошчай 16 кв.м (доля — 99/100); гандлёвае памяшканне ў раёне в.Азярцо Мінскага раёна плошчай 10 кв.м.