АБСЕ адзначыла паляпшэнні ў працэдуры падліку галасоў

У працэдуры падліку галасоў на выбарах у Беларусі ёсць паляпшэнні. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі заявіў спецыяльны каардынатар місіі кароткатэрміновых наглядальнікаў АБСЕ на выбарах у Палату прадстаўнікоў намеснік Старшыні Парламенцкай асамблеі АБСЕ Кент Харстэд.

“Нам неабходна, вядома, яшчэ прааналізаваць усе справаздачы, але мы бачым, што ёсць паляпшэнні ў працэдуры падліку галасоў”, — сказаў Кент Харстэд.

Ён нагадаў, што ЦВК Беларусі падрыхтавала інструкцыі, якім чынам неабходна арганізоўваць падлік галасоў, каб наглядальнікі змаглі сачыць за гэтым працэсам. “Інструкцыі на самай справе даволі выразна сфармуляваны, мы іх бачылі”, — дадаў прадстаўнік АБСЕ.

Разам з тым Кент Харстэд заўважыў, што калі на некаторых участках усё было выдатна арганізавана, то на іншых узнікалі складанасці. Магчыма, таму, што асобныя наглядальнікі недастаткова добра вывучылі інструкцыі або члены некаторых выбарчых камісій былі слаба падрыхтаваны.

Пакінуць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *