Абяскоджана ячэйка “Ісламскай дзяржавы”

Супрацоўнікі ФСБ Расіі разам з МУС і Расгвардыяй выявілі ў Татарстане ячэйку тэрарыстычнай арганізацыі “Ісламская дзяржава” (ІД), паведамляе ТАСС са спасылкай на інфармацыю Цэнтра грамадскіх сувязей (ЦГС) ФСБ Расіі.

“Федэральнай службай бяспекі Расійскай Федэрацыі ва ўзаемадзеянні з падраздзяленнямі Міністэрства ўнутраных спраў і Федэральнай службай войскаў нацыянальнай гвардыі Расіі ў рамках праведзенай у Рэспубліцы Татарстан спецыяльнай аперацыі спынена дзейнасць заканспіраванай тэрарыстычнай ячэйкі, каардынацыя якой ажыццяўлялася з-за мяжы кіраўнікамі міжнароднай тэрарыстычнай арганізацыі “Ісламская дзяржава”, — паведамілі ў ФСБ.

“Члены групы мелі намер учыніць шэраг рэзанансных акцый на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і далучыцца да баевікоў у Сірыі. У гэтых мэтах яны ажыццяўлялі вярбоўку прыхільнікаў з ліку радыкальнай моладзі і набывалі сродкі тэрору”, — адзначылі ў ведамстве.

“У момант канфіскацыі зброі са сховішча ў Набярэжных Чаўнах захоплены з доказамі злачынства адзін з удзельнікаў групы, адначасова праведзены затрыманні яшчэ 6 яе членаў і 11 грамадзян, якія падпалі пад іх уплыў”, — расказалі ў ЦГС ФСБ. У час вобыскаў па 18 адрасах канфіскавана агнястрэльная зброя і боепрыпасы да яе, экстрэмісцкая літаратура і атрыбутыка ІД.

Як адзначылі ў спецслужбе, лідарам джыхадысцкай групоўкі быў жыхар горада Набярэжныя Чаўны, раней судзімы за прапаганду міжнароднай тэрарыстычнай арганізацыі “Ісламская дзяржава”.

Маштабнае затрыманне стала вынікам працяглай распрацоўкі ФСБ Расіі. Аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы і следчыя дзеянні прадаўжаюцца.

Пакінуць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *