Ад чыстага сэрца

Новы год — гэта час цудаў і прыемных момантаў у жыцці кожнага чалавека, асабліва калі гэта дзеці.


На жаль, не ўсе хлопчыкі і дзяўчынкі могуць адчуць радасць шчаслівага сямейнага Новага года. Супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС Мінска разам са Следчым камітэтам Цэнтральнага раёна і раённай арганізацыяй БРСМ працягнулі традыцыю ў навагоднія святы наведваць дзетак з сацыяльна-педагагічнага цэнтра, каб у чарговы раз паказаць ім, што яны не адны і ў іх ёсць верная і надзейная абарона.

“Ад чыстага сэрца” — менавіта так называецца гэтая штогадовая акцыя. Як і заўсёды, свой уклад унёс кожны супрацоўнік. Для дзяцей былі сабраны цацкі, і, вядома ж, не абышлося без салодкіх падарункаў. Аддзел ДАІ паклапаціўся і пра бяспеку малых, усе атрымалі святлоадбівальныя элементы.

Дзеці былі вельмі рады, яны з неймаверным задавальненнем спявалі навагоднія песні, вадзілі карагоды і чыталі вершы.

Настасся РАДЗЬКО,
старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Цэнтральнага РУУС Мінска.

Пакінуць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *