Першыя падарункі да новага навучальнага года напярэдадні Дня ведаў прапанавалі сабраць у спецыяльную скарбонку “Добрага сэрца” валанцёры Казлоўшчынскай сярэдняй школы.
Вучні сталі прыносіць усё, што неабходна школьнікам: канцылярскія і спартыўныя прылады, тавары для дзіцячай творчасці, развіваючыя гульні, школьную вопратку і абутак.
— Рэспубліканская акцыя працягнецца да сярэдзіны верасня, так што мы яшчэ падорым часцінку сваіх сэрцаў тым, хто мае ў гэтым патрэбу, — гаворыць Настасся Шалесная, член валанцёрскага атрада “Добрае сэрца”.
Наталля КАЎЦЭВІЧ,
педагог-арганізатар Казлоўшчынскай сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна.