Ад маленькіх шчырых сэрцаў

- 16:28Нам пішуць

У рамках тыдня, прысвечанага Дню маці, педагогі і выхаванцы ясляў-сада № 51 Гродна арганізавалі акцыю “Абнімі маму!”.

12 кастрычніка ў парку імя Жылібера дзеці ўсім уручалі сэрцайкі-напаміны, зробленыя сваімі рукамі, і чыталі чатырохрадкоўі пра свята, каб кожная мама адчула любоў.

У акцыі бралі ўдзел выхаванцы з парушэннем слыху, якія выхоўваюцца ў інтэграваных групах дашкольнай установы. Для іх вельмі важная сацыялізацыя ў грамадстве, камунікатыўныя навыкі і, вядома ж, гаворка. А развіццё мовы — прыярытэтная задача дашкольнай установы.

На працягу ўсяго тыдня ў дзіцячым садзе праводзіліся розныя мерапрыемствы: гутаркі аб любові і павазе да мамы, развучванне вершаў, выстаўка малюнкаў “Партрэт любімай мамы”, выраб падарункаў, сумесная з бацькамі выстаўка “Восеньскі вернісаж”, музычныя забавы і выраб сэрцайкаў да акцыі.

Алена ШУЦІКАВА,
загадчык ясляў-сада № 51 Гродна.