Ад палітыкі і эканомікі — да барацьбы з тэрарызмам

Прэзідэнты Беларусі і Таджыкістана Аляксандр Лукашэнка і Эмамалі Рахмон па выніках афіцыйных перагавораў у Душанбэ прынялі сумесную заяву.

У дакуменце адзначаецца, што перагаворы прайшлі ў традыцыйна дружалюбнай, давернай і канструктыўнай атмасферы. Бакі пацвердзілі гатоўнасць да ўмацавання палітычнага дыялогу, вызначылі шляхі далейшага развіцця беларуска-таджыкскіх адносін і ўзаемадзеяння па найважнейшых пытаннях міжнароднага парадку дня.

Вялікая ўвага ў сумеснай заяве ўдзяляецца тэматыцы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Прэзідэнты падкрэслілі прыярытэтнае значэнне ўзаемадзеяння ў гэтай сферы і выказалі імкненне да яго пашырэння з улікам інтарэсаў бакоў. Абазначана ўзаемная зацікаўленасць у павелічэнні аб’ёмаў двухбаковага гандлю, развіцці доўгатэрміновых форм эканамічнага супрацоўніцтва, паглыбленні інвестыцыйнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Таджыкістанам.

Бакі таксама дамовіліся падтрымліваць інвестыцыйную дзейнасць па стварэнні сумесных вытворчасцей, прадаўжаць удасканальваць умовы для работы беларускіх і таджыкскіх інвестараў, прымаць практычныя меры па рэалізацыі праектаў у горна-металургічнай і будаўнічай галінах, лёгкай і харчовай прмысловасці, сферах сельскагаспадарчай кааперацыі і лагістыкі. Выказана зацікаўленасць у пашырэнні ўзаемадзеяння паміж рэгіёнамі як эфектыўнай формы ўмацавання адносін, у стварэнні неабходных умоў для развіцця прамых сувязей паміж суб’ектамі гаспадарання.

Пацверджана таксама зацікаўленасць у далейшым развіцці ўзаемадзеяння ў сферах адукацыі, навукі і тэхнікі, культуры і мастацтва, аховы здароўя, спорту і турызму.

У сумеснай заяве таксама гаворыцца аб узаемадзеянні на міжнародных пляцоўках, падкрэслена ўзаемнае імкненне да садзейнічання ўмацаванню міру, бяспекі і стабільнасці ў рэгіянальным і міжнародным маштабах. Адзначана рашучасць умацоўваць супрацоўніцтва ў сферы барацьбы з тэрарызмам, экстрэмізмам, наркатрафікам, незаконным гандлем зброяй.