Ад простага да складанага

- 13:48Нам пішуць

У Валеўскім дзіцячым садзе — сярэдняй школе, як і ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі Гродзенскай вобласці, праходзіў тыдзень вывучэння інфарматыкі. Да гэтага ў школе была прымеркавана і праведзена акцыя “Час кода”. Яе мэтай было павышэнне цікавасці вучняў да вывучэння інфарматыкі і праграмавання, папулярызацыі інфармацыйных тэхналогій, фарміраванне пазіцыі матываванага стаўлення да прадмета інфарматыкі і вывучэння праграмавання як метаду рашэння інавацыйных задач.

У рамках акцыі ў кожным класе настаўнікам інфарматыкі былі праведзены незвычайныя ўрокі, заняткі і мерапрыемствы, накіраваныя на фарміраванне і падтрымку цікавасці маладых людзей да вывучэння інфармацыйных тэхналогій і інфарматыкі.

Што такое ІТ-тэхналогіі? Чым займаюцца ІТ-спецыялісты? Праграміраваць — гэта складана? Дзе можна атрымаць прафесію, звязаную з ІТ-тэхналогіямі? Гэтыя і іншыя пытанні хвалявалі вучняў пасля абвяшчэння аб удзеле нашай школы ў акцыі “Час кода” ў рамках Міжнароднага тыдня вывучэння інфарматыкі. У гэтым годзе тыдзень вывучэння інфарматыкі праходзіў пры падтрымцы Парка высокіх тэхналогій.

Удзел у акцыі “Час кода” — гэта ўнікальны шанс для кожнага адчуць сябе часцінкай вялікай і значнай падзеі, заявіць аб сваіх здольнасцях, усвядоміць важнасць вывучэння інфарматыкі для свайго поспеху ў будучыні і на працягу адной гадзіны авалодаць асновамі праграмавання ў простай, займальнай форме.

Для настаўнікаў гэта ўнікальная магчымасць выклікаць цікавасць вучняў да свайго прадмету, выкарыстоўваючы сучасныя гульнявыя і інтэрактыўныя тэхналогіі.

У рамках акцыі былі праведзены незвычайныя ўрокі інфарматыкі: дзеці даведаліся пра свет ІТ і пра магчымасці прафесійнага росту, якія яны адкрываюць для кожнага. Вучні маглі навучыцца пісаць код і тым самым зрабіць першыя крокі да засваення прафесіі праграміста — адной з найбольш запатрабаваных на сёння.

На першы незвычайны ўрок, інтэрактыўную экскурсію ў школьны музей вылічальнай і мультымедыйнай тэхнікі былі запрошаны вучні 1 класа і пазнаёміліся з гісторыяй стварэння музея. Дзеці ўбачылі экспанаты, што дэманструюць асноўныя этапы шляху, які прайшлі вылічальныя сродкі: ад найпрасцейшых вылічальных сродкаў (каменьчыкі, фруктовыя костачкі, вузельчыкі на вяроўках) да механічных устройстваў, напрыклад, арыфмометра, і складаных электронных машын — камп’ютараў. Даведаліся пра навукоўцаў і таленавітых вынаходнікаў, хто стаяў ля вытокаў вынаходніцтва ЭВМ і сеткі інтэрнэт. Убачылі безліч цікавага: старыя радыёпрыёмнікі і тэлевізары, старыя тэлефонныя апараты і многае іншае, што звязана з электратэхнікай і вылічальнай тэхнікай… Больш за 120 экспанатаў даюць хай не поўную, але магчымасць узнавіць сучасную гісторыю сусветнай і айчыннай вылічальнай тэхнікі.

Далей тэматычныя ўрокі прайшлі ў 9 і 11 класах. Некаторыя з вучняў ужо вызначыліся ў выбары будучай прафесіі, але атрыманая новая інфармацыя выклікала жывую цікавасць. Вучні здзіўляліся, задавалі пытанні і з цікавасцю выконвалі тэст для выбару напрамку ў ІТ. Прыйшлося асэнсаваць сябе, адказваючы на немалую колькасць пытанняў. Затое ў выніку можна было даведацца, якое з перспектыўных напрамкаў дзейнасці ў сферы ІТ больш падыходзіць найбольш.

Тэматычныя ўрокі, займальныя практычныя заданні з выкарыстаннем інтэрактыўных анлайн-трэнажораў і парады вядучых ІТ-спецыялістаў прадэманстравалі, наколькі цікавая і прыцягальная гэтая сфера дзейнасці для пабудовы паспяховай кар’еры.

Думаю, што акцыя ўскалыхнула дзіцячыя розумы, адкрыла дзіўны свет інфарматыкі, павысіла цікавасць да ўрокаў інфарматыкі і праграмавання. Наступіў дзіцячы час — час кодзіць!

Сяргей МАЗАЛЕВІЧ,
настаўнік інфарматыкі
Валеўскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Навагрудскага раёна.