Ад тэорыі да практыкі

- 11:46Нам пішуць

Развіццё дзіцяці ад аднаго года да трох гадоў — надзвычай важны этап у яго жыцці. Таму праблема сацыяльна-псіхалагічнай абароненасці дзіцяці ранняга ўзросту прыярытэтная ў сістэме дашкольнай адукацыі.

У цяперашні час для паспяховага вырашэння гэтай праблемы распрацоўваюцца новыя формы ўзаемадзеяння сямейнага і грамадскага выхавання дзяцей ранняга ўзросту: сталі з’яўляцца группы кароткачасовага знаходжання, якія спрыяюць развіццю новых адаптыўных працэсаў і ахоўных механізмаў.

У яслях-садзе № 6 Навагрудка прайшло пасяджэнне метадычнага аб’яднання выхавальнікаў дашкольнай адукацыі, якія працуюць у гэтым кірунку. Удзельнікі абмеркавалі фарміраванне ў дзяцей ранняга ўзросту каштоўнаснага стаўлення да малой радзімы і сваёй сям’і. Педагогі не толькі паказалі асновы ў тэорыі, але і прадставілі практычную частку, абмеркавалі планаванне адукацыйнай дзейнасці ў групах кароткачасовага знаходжання. Былі прадстаўлены прэзентацыі “Мая сям’я — маё багацце вачыма сям’і Арцем’евых”, “Мая Навагрудчына”, арганізаваны прагляд фрагмента заняткаў у групе выхаднога дня і “Матчынай школе”.

І.К.МАШЧОНСКАЯ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 6 Навагрудка.