Адказнасць пастаўшчыкоў за няякаснае аказанне паслуг узмоцняць

- 11:28Інфармацыйная гадзіна

У Беларусі плануецца ўзмацніць абарону правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг, паведаміў у інтэрв’ю намеснік міністра ЖКГ Віталь Смірноў.

“Падыходы па рэагаванні пры няякасным аказанні жыллёва-камунальных паслуг вызначаны, аднак яны павінны быць дакладна і зразумела прапісаны для ўсіх удзельнікаў працэсу. Міністэрства працуе над заканадаўчым актам, які спросціць працэдуру абароны правоў спажыўца ЖКП і ўзмоцніць адказнасць пастаўшчыкоў за няякаснае аказанне паслуг. Неабходны папраўкі і ў Закон аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг, і ў прынятую ў мэтах яго развіцця пастанову Савета Міністраў № 99”, — адзначыў Віталь Смірноў.

Сёння прадугледжваецца магчымасць пераразліку платы за неаказаную паслугу або зніжэнне яе кошту. Акрамя таго, заканадаўствам прадугледжаны скідкі на асобныя віды камунальных паслуг, калі віны пастаўшчыка няма, а для вырашэння праблемы ў такіх дамах патрэбны капітальны рамонт, замена сістэмы гарачага водазабеспячэння, растлумачыў намеснік міністра.