Адкрыта новае радовішча нафты

- 12:11Інфармацыйная гадзіна

У Беларусі адкрыта новае радовішча нафты. Аб гэтым паведаміў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Каўхута ў час прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да 55-годдзя ўтварэння сістэмы аховы навакольнага асяроддзя ў Беларусі.

“У Беларусі адкрыта чарговае радовішча, і немалое. Цяпер ацэньваюцца яго запасы. Гэта Шацілкаўскае радовішча, якое размешчана ў Прыпяцкім прагіне”, — растлумачыў ён.
Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя падкрэсліў, што спецыялісты ведамства цяпер сканцэнтравалі намаганні на даследаванні нетраў. “Мы вядзём актыўную работу з “Беларуснафтай”, а цяпер яшчэ і пачынаем працаваць над прыцягненнем да распрацоўкі нафтавых радовішчаў і іншых кампаній, у тым ліку кампаній сусветнага ўзроўню”, — адзначыў ён.
Андрэй Каўхута нагадаў, што цяпер у Беларусі здабываецца 1,6 млн т нафты ў год.