Адкрыты дыялог “Моладзь і рэлігія”

5 красавіка вучні Доцішскай сярэдняй школы накіраваліся ў Воранаўскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, дзе прайшла сустрэча членаў БРСМ з настаяцелем храма Святога благавернага вялікага князя Аляксандра Неўскага іерэем Ігарам Валошыным і настаяцелем парафіі Святых апосталаў Сымона і Іуды Фадзея Янам Высоцкім. Фармат правядзення сустрэчы — адкрыты дыялог. Паколькі сёлета вернікі каталіцкай і праваслаўнай канфесій святкавалі Вялікдзень з розніцай у адзін тыдзень, размова ў асноўным ішла пра традыцыі святкавання Уваскрэсення Гасподня, яго сімвалы і атрыбутыку. Падлеткі змаглі задаць пытанні, якія іх цікавілі.

Завяршылася сустрэча прыемнай нечаканасцю. Першы сакратар раённага камітэта БРСМ Наталля Мяцеліца падвяла вынікі традыцыйнага раённага конкурсу ў рамках фестывалю-выставы “Велікодны куліч”. Вучаніцы нашай школы Лаліта Пашкевіч, Яна Яноўская і Валянціна Матусевіч — пераможцы ў намінацыі “Лепшае велікоднае яйка”. Дзяўчынкі атрымалі дыпломы і каштоўныя падарункі.

Юлія АНДРУКОНІС,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Доцішскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна.