Адкрыты дыялог з міністрам інфармацыі

- 13:43Адукацыйная прастора

Міністр інфармацыі Ігар Луцкі правёў сустрэчу са студэнтамі і супрацоўнікамі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта
імя Янкі Купалы.

Падчас сустрэчы міністр адзначыў, што ён штотыдзень бывае ў розных рэгіёнах краіны і сустракаецца з супрацоўнікамі раённых сродкаў масавай інфармацыі. У Гродне, як ён падкрэсліў, у адным з культурных і адукацыйных цэнтраў краіны, вырашыў пабываць і ў ГрДУ імя Янкі Купалы, дзе вучацца будучыя журналісты, якія затым прыйдуць на працу ў рэспубліканскія, абласныя і раённыя СМІ.

— Мне цікава зразумець сённяшнюю грамадзянскую пазіцыю маладых людзей, даведацца, што іх хвалюе, як яны бачаць далейшае развіццё сродкаў масавай інфармацыі. Прымаючы розныя рашэнні на ўзроўні міністэрства, нам вельмі важная зваротная сувязь, асабліва з маладымі журналістамі, студэнтамі, — адзначыў Ігар Луцкі.

Міністр інфармацыі таксама выказаў думку наконт таго, якім ён бачыць сучаснага журналіста:

— Не так важна, якія каналы камунікацыі выкарыстоўвае журналіст. У прыярытэце — прафесіяналізм, уменне фармулявац­ь думкі, важна мець свой пункт гледжання. Багатая мова таксама вызначае сапраўднага журналіста, які маляўнічымі вобразамі, трапнымі выразамі можа данесці да чытача карціну свету.

Ігар Луцкі спыніўся на сітуацыі ў краіне і ролі, якую павінны займаць журналісты.

— Перш за ўсё трэба быць грамадзянінам, патрыётам сваёй краіны, разумець, што адказнасц­ь за яе будучыню ляжыц­ь у тым ліку і на моладзі, — падкрэсліў ён.

Сустрэча з міністрам інфармацыі Беларусі прайшла ў фармаце адкрытага дыялогу. Кожны студэнт меў магчымасць задац­ь пытанне, якое яго хвалюе, і атрымаць кампетэнтны адказ. А тэм для размовы знайшлося нямала, пачынаючы ад пытанняў падрыхтоўкі маладых журналістаў да праблемы фейкавых навін.

У сваю чаргу рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка адзначыла, што ва ўніверсітэце зроблены акцэнт на практыка-арыентаваную падрыхтоўку будучых журналістаў.

Ірына АНІКЕВІЧ.
Фота аўтара.