Адкрытыя далонькі

10 снежня стартавала акцыя “Нашы дзеці”. Выхаванцы Нягневіцкага ДЦРД Навагрудскага раёна далучыліся да яе і сваімі самаробнымі работамі ў выглядзе раскрытых дзіцячых далонек з сэрцайкамі ўнутры выказалі сяброўства, цеплыню да ўсіх дзяцей зямлі. З чыстымі і светлымі пачуццямі радасці дзеці дарылі папяровыя сувеніры сваім малодшым сябрам.

В.В.СТАРЖЫНСКАЯ,
выхавальніца дашкольнай адукацыі Нягневіцкага ДЦРД Навагрудскага раёна.