Адна радасць на ўсіх

Свята для выхаванцаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу ў Міжнародны дзень абароны дзяцей правялі ў Гомельскім дзяржаўным абласным палацы творчасці дзяцей і моладзі.

“Адна радасць на ўсіх — дзіцячы смех!” — такую назву арганізатары далі святу нездарма. Радасц­ь, усмешкі, падарункі, прыемныя сюрпрызы чакалі дзяцей розных узростаў са шматдзетных і замяшчальных сем’яў. Гэтыя сем’і прыехалі ў Гомель з усіх куткоў вобласці. Заснавальнікамі свята выступілі галоўнае ўпраўленне адукацыі Гомельскага аблвыканкама і Гомельскае абласное аддзяленне Беларускага дзіцячага фонду, а святочны настрой стваралі супрацоўнікі абласных устаноў дадатковай адукацыі, цэнтраў творчасці Гомеля і Цэнтральнай раённай арганізацыі “Чырвоны Крыж”.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.
Фота аўтара.