Адна з найбуйнейшых нацыянальных экспазіцый Беларусі за апошнія гады

Нацыянальная выстаўка Беларусі прайшла ў сталіцы Таджыкістана Душанбэ ў час афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі. Чырвоную стужку на ўваходзе ў экспазіцыю ва ўрачыстых абставінах перарэзалі Аляксандр Лукашэнка і Эмамалі Рахмон.

Выстаўка ў Таджыкістане — адна з найбуйнейшых нацыянальных экспазіцый Беларусі за апошнія гады.

Першапачаткова планавалася, што Нацыянальная выстаўка Беларусі ў Таджыкістане прадоўжыцца па 17 мая, аднак у самым пачатку агляду экспазіцыі Эмамалі Рахмон выказаў меркаванне, што 3 дні — вельмі кароткі перыяд для таго, каб усе жадаючыя маглі паўнацэнна азнаёміцца з магчымасцямі супрацоўніцтва з Беларуссю і прапануемым асартыментам прадукцыі. Кіраўнік беларускай дзяржавы згадзіўся з гэтым. У выніку было даручана, каб замест трох дзён выстаўка працавала на працягу тыдня. Агульная яе плошча — 2 тысячы 233 кв.м: у павільёне — 953 кв.м, на адкрытай пляцоўцы — 1 тысяча 280 кв.м.

Удзел у выстаўцы прымаюць 147 арганізацый, у тым ліку рэспубліканскія органы дзяржкіравання і іншыя арганізацыі, падпарадкаваныя ўраду.

На галіновых раздзелах выставачнай экспазіцыі прадстаўлены арганізацыі, якія працуюць у сферах харчовай прамысловасці, машынабудавання, прамысловага і спецыялізаванага абсталявання, бытавога прыборабудавання, адукацыі, навукі і тэхналогіі, інавацыйнай дзейнасці, медыцыны і фармацэўтыкі, спорту і турызму, хіміі і нафтахіміі, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці, сувязі і інфарматызацыі, вытворчасці будматэрыялаў, кнігавыдання і паліграфіі.

На адкрытай пляцоўцы прадстаўлена некалькі дзясяткаў адзінак ААТ “Амкадор”, ААТ “МТЗ”, ААТ “МАЗ”, ААТ “Гомсельмаш”, ААТ “Бабруйскаграмаш”, ААТ “Лідаграпраммаш”.