Адораным патрэбна асаблівая ўвага

- 12:10Навіны рэгіёнаў

Арганізацыю сістэмнай работы з інтэлектуальна адоранымі і высокаматываванымі навучэнцамі абмеркавалі ўдзельнікі семінара-практыкуму на базе Гомельскага абласнога ліцэя.

Начальнік аддзела Гомельскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Наталля Акуленка прааналізавала ўдзел прадстаўнікоў вобласці ў інтэлектуальных спаборніцтвах рознага ўзроўню. Кіраўнікі Гомельскага дзяржаўнага абласнога ліцэя і Мазырскага раённага вучэбна-метадычнага цэнтра прадэманстравалі сучасную мадэль арганізацыі работы з высокаматываванымі і інтэлектуальна адоранымі навучэнцамі ў адукацыйнай прасторы ліцэя і Мазырскага раёна.

У межах семінара прадстаўлены вопыт работы абласнога рэсурснага цэнтра па хіміі і біялогіі, праведзены майстар-класы па рабоце з адоранымі навучэнцамі пераможцам конкурсу “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь — 2020” Вадзімам Лосевым і лаўрэатам конкурсу Марынай Капцэвіч. Дэкан факультэта завочнага навучання і даўніверсітэцкай падрыхтоўкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны Дзмітрый Хадановіч прапанаваў кірункі дзейнасці для павышэння якасці падрыхтоўкі навучэнцаў да алімпіяд, даследчых канферэнцый, конкурсаў і турніраў па вучэбных прадметах.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.