Адразу атрымаць беларускі і еўрапейскі дыпломы

- 15:51Вышэйшая школа

Прадстаўнікі Цэнтральна-Еўрапейскага ўніверсітэта, які знаходзіцца ў Славакіі, на чале з дырэктарам Хайдзі Шварцовай у Беларусь прыехалі з прапановай далучыцца да дыстанцыйнага навучання дзякуючы сучаснай інтэрактыўнай сістэме відэаканферэнц-сувязі Cyber Edycation Network (CEN). Абмеркаванне ўмоў магчымага пагаднення праходзіла ў БДУІР.

Сістэмай CEN у адзіны холдынг ужо звязаны ўніверсітэты Вялікабрытаніі, Італіі, Літвы, Францыі, Расіі і Украіны. “БДУІР і іншым універсітэтам Беларусі прапаноўваюць супрацоўніцтва з цэлым холдынгам універсітэтаў. Нашы студэнты змогуць павысіць сваю канкурэнтаздольнасць, навучаючыся ў БДУІР на дзённай форме, а ў выбраным універсітэце дыстанцыйна”, — расказаў рэктар БДУІР Міхаіл Батура.
Калі пагадненне будзе заключана, беларускім ВНУ будзе ўстаноўлена абсталяванне для арганізацыі дыстанцыйнага навучання. “Cyber Edycation Network прапаноўвае студэнтам магчымасць скончыць два ўніверсітэты адначасова і атрымаць еўрапейскі дыплом. Пасля аб’яднання праграм не трэба будзе здаваць адны і тыя ж дысцыпліны. 12_100229_1_88606Неабходна толькі здаць дзяржаўныя экзамены ў абодвух універсітэтах”, — расказала Хайдзі Шварцова.
Як адзначыў рэктар БДУІР, Цэнтральна-Еўрапейскі ўніверсітэт валодае шырокай базай ведаў у галіне эканомікі, менеджменту, маркетынгу, бізнес-аналітыкі. Вывучаць можна будзе як асобную дысцыпліну, так і займацца па пэўнай спецыяльнасці.
Дарэчы, месцам абмеркавання магчымага пагаднення БДУІР быў выбраны нездарма. Універсітэт актыўна развівае дыстанцыйнае навучанне, напрыклад, у сваіх філіялах у Чыкага і Бостане.

Святлана ШЫЯН.