Адукацыйная прастора Беларусі: лічбы і факты

Якасная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца адным з найважнейшых гарантаў сацыяльнай стабільнасці, асновай эканамічнага развіцця грамадства, крыніцай росту інтэлектуальнага, культурнага і духоўна-маральнага патэнцыялу нацыі і выступае асновай усіх пераўтварэнняў, накіраваных на пабудову моцнай і квітнеючай дзяржавы.

Задачы, асноўныя кірункі і прыярытэты дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі, механізмы іх рэалізацыі вызначаны ў Канцэптуальных падыходах да развіцця сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь да 2020 года і на перспектыву да 2030 года, адобраных на Рэспубліканскім педагагічным савеце. З моманту зацвярджэння гэтага праграмнага дакумента прайшло тры гады. Час невялікі. А ў жыццёвай мітусні мы не заўсёды заўважаем значнасць здзейсненых пераўтварэнняў, бо, як кажуць: “Вялікае бачыцца на адлегласці”.

Прапануем нашым чытачам шэраг інфармацыйных матэрыялаў аб выніках працы за азначаны перыяд. Яны дапамогуць сфармуляваць уласнае, заснаванае на фактах, меркаванне аб розных аспектах развіцця айчын­най сістэмы адукацыі.