Адукацыя падае прыклад

- 11:04Навіны рэгіёнаў

Удзел у рэгіянальным cуботніку прынялі супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама і яго начальнік Руслан Смірноў. Дружная каманда прыбірала ўнутраны двор будынка, дзе знаходзіцца ўпраўленне. 

На заклік прыняць удзел у дабрачынным мерапрыемстве адгукнуліся многія работнікі адукацыі Гомельшчыны. Многія з іх не толькі прыбіралі тэрыторыі вакол сваіх устаноў, але і пералічылі ў фонд суботніка грашовыя сродкі. Іх накіруюць на рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу “Партызанская крынічка” пад Гомелем. У гэтым месцы 80 гадоў назад базіраваўся партызанскі атрад “Бальшавік”.

Праект рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу ўжо на экспертызе. У канцы красавіка плануецца пачаць будаўнічыя работы. Музейная экспазіцыя і пляцоўка для правядзення гістарычных рэканструкцый, прысвечаных партызанскаму руху, будуць разгорнуты ў памятным месцы. У перспектыве аб’ект можа стаць своеасаблівым вучэбна-метадычным цэнтрам.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.