Сацыяльны ракурс

Адзін маршрут — агульная гісторыя

Праект “Цягнік Памяці” аб’яднаў маладое пакаленне і паказаў, наколькі важна шанаваць памяць аб Вялікай Айчыннай вайне.

Памятныя сустрэчы

Лакаматыў прыбыў на станцыю Парк “Патрыёт”. Праграма была насычанай і цікавай — аглядная экскурсія па танкавым музеі, наведванне партызанскай вёскі і храмавага комплексу. Дарэчы, у парку знаходзіцца галоўны храм Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі. Далей маршрут ляжаў да сталіцы Расіі. Дзеці накіраваліся на сустрэчу са Старшынёй Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі Валянцінай Мацвіенка.

— Дарагія сябры, удзельнікі праекта “Цягнік Памяці”, хачу сардэчна прыві­таць вас у Савеце Федэрацыі ў верхняй палаце Федэральнага сходу. Мы шчыра рады сустрэчы з вамі. Сёння гэта зала запоўнена юнымі ўсмешкамі і ўнікальнай маладой энергетыкай. Мэта нашай сустрэчы — дыялог. Нам вельмі важна пачуць, што вы ўбачылі і адчуваеце, наведваючы памятныя месцы, звязаныя з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны. “Цягнік Памяці” — гэта сапраўдны гістарычны праект для нашых краін і яркі прыклад таго, што мы не толькі падзяляем агульныя каштоўнасці, але літаральна думаем аднолькава, разумеем адно аднаго з паўслова. У гэтым і складаецца галоўны сакрэт поспеху нашай ініцыятывы.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны пацярпелі практычна ўсе палацы і паркі Пецяргофа. Каб вярнуць гэтаму месцу былое хараство, патрабаваліся дзесяцігоддзі ўпартай працы.

 

У мяне ваявалі два прадзеды: Барыс Рыгоравіч Чамаданаў і Андрэй Мікалаевіч Ласікаў. Бацька дзядулі і бацька бабулі па мамінай лініі. Аб прадзедах я пісаў даследчую работу, з якой перамог на многіх навуковых конкурсах.

Іван ОСІПАЎ,
навучэнец гімназіі № 22 Мінска.

Хачу перадаць словы падзякі маёй калезе Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталлі Качанавай, якая была адным з ідэйных натхняльнікаў праекта. Калі гэтая задума ўпершыню прагучала, мы і падумаць не маглі, што праект атрымае такі каласальны водгук. Удзельнікі, вам выпаў шанс наведаць тыя месцы, дзе вашы прадзеды змагаліся, абараняючы родную зямлю, і адчуць маштаб падзей, якія тады адбываліся. Такі вопыт не параўнаецца ні з якімі падручнікамі, урокамі і лекцыямі, хоць і яны, безумоўна, важныя, — павітала ўдзельнікаў Валянціна Мацвіенка.

Пасля сустрэчы ўдзельнікі праекта паехалі на Красную плошчу. Атрады накіраваліся ў Аляксандраўскі сад, дзе прайшло ўскладанне кветак. На тэрыторыі Крамля для дзяцей правялі аглядную экскурсію. Дзень завяршыўся паездкай у Музей Перамогі. Наступнай па плане стала станцыя Новы Пецяргоф. Пасля ўрачыстай сустрэчы ўдзельнікі “Цягніка Памяці” агледзелі мясцовыя славутасці. Адтуль накіраваліся на экскурсію ў Музей чыгунак Расіі. У канцы дня дэлегацыя цягніка адправілася да манумента “Маці Радзіма”, каб ускласці кветкі. Менавіта тут у брацкіх магілах пахаваны ахвяры блакады Ленінграда і воіны Ленінградскага фронту.

Важатая з вялікай літары

Загадчыца аддзела па ўзаемадзеянні з дзіцячымі і маладзёжнымі грамадскімі арганізацыямі Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці Алена Валер’еўна Кавалёва працуе з атрадам № 4. Педагог падзялілася ўражаннямі аб падарожжы:

— Я, не раздумваючы, пагадзілася прыняць удзел у праекце. Бо гэта каласальны вопыт, хоць у мяне стаж работы важатай немаленькі. Я працавала педагогам-арганізатарам 8 гадоў. Таксама вазіла студэнтаў у паездкі. А з імі складаней, чым са школьнікамі.

Кожны дзень перад снеданнем педагог-важатая дае дзецям пажаданне на дзень будучы, напрыклад, не забыцца ўзяць кепку і ваду.

— У нас існуюць пэўныя правілы, у прыватнасці, на ўскладанне апранаць толькі штаны. Таксама ў нашага атрада карпаратыўны стыль — мы заўсёды ходзім у аднолькавых футболках. Наогул дзень праходзіць вельмі насычана. Паралельна з праграмай праекта мы запускаем конкурсы ўнутры атрада. Напрыклад, спаборніцтва “Самы лепшы”. Кожны дзень прыдумваем новыя намінацыі. Вось прайшла намінацыя “Самае чыстае купэ”. У нас ёсць скрыня для галасавання. Дзеці ананімна галасуюць і такім чынам выбіраюць пераможцу. У якасці падарунка мы ўручылі святлоадбівальныя флікеры. Гэта дапамагае прывучыць дзяцей да дысцыпліны. А ў канцы дня з важатымі падводзім вынікі. Адказваем на пытанні, якія мэты ставілі, што выканалі, а што не ўдалося, і дзелімся ўражаннямі за дзень, — паведаміла педагог. 

У Алены Валер’еўны ёсць планы на далейшае супрацоўніцтва з расійскім рухам школьнікаў.

— Я захапляюся прафесіяналізмам, актыўнасцю і пазітывам сваіх расійскіх калег-важатых. Загарэлася ідэяй аб сумесным праекце. “Цягнік Памяці” — незвычайны праект, і важатыя разам з дзецьмі атрымліваюць велізарнае задавальненне ад удзелу ў ім. Дзеці ўжо не вернуцца ранейшымі. За два тыдні такога маршруту і наведвання такіх важных гістарычных месцаў яны пасталелі. “Цягнік Памяці” застанецца ў сэр­цах дзяцей надоўга, — заключае важатая.

У дні, калі з’яўляецца больш вольнага часу, увесь атрад збіраецца і спявае песні пад гітару, гуляе ў розныя гульні. Гэта яднае хлопцаў і дзяўчат, стварае дружны калектыў, як і задумана праектам.

Калі я быў маленькім, бабуля расказвала пра свайго дзеда Івана Венідзіктавіча Рашатко, які працаваў ваенным фельчарам. Я настолькі ўзрушыўся гэтымі гісторыямі, што зразумеў, кім хачу стаць, калі вырасту, — ваенным хірургам.

Міхаіл ЧЫЖЭЎСКІ,
вучань Мінскага дзяржаўнага абласнога ліцэя.

Чакай мяне

За маршрут, які цягнік паспеў праехаць, навучэнцу гімназіі № 22 Мінска Івану Осіпаву спадабаліся Віцебск і Гродна. Але больш за ўсё — паездка на Ржэўскі мемарыял савецкаму салдату. Таму што Ваня ведае аб разлютаваных баях, якія там вяліся, і шануе памяць сваіх прадзедаў. 

— Мой дзядуля па адукацыі гісторык. Ён прывіў мне любоў да роднага краю. Цяпер я ўдзельнічаю ў разнастайных конкурсах і алімпіядах па гэтым прадмеце. Захоўваць гісторыю сваёй сям’і не толькі важна, але і неабходна, бо без гісторыі не пабудаваць будучыні. Мяне заўсёды вучылі шанаваць памяць нашых продкаў, — расказвае Іван Осіпаў. — У мяне ваявалі два прадзеды: Барыс Рыгоравіч Чамаданаў і Андрэй Мікалаевіч Ласікаў. Бацька дзядулі і бацька бабулі па мамінай лініі. Аб прадзедах я пісаў даследчую работу, з якой перамог на многіх навуковых конкурсах. Гэтая ж работа адпраўлялася на Усерасійскую канферэнцыю, прысвечаную 75-годдзю перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Ведаю некаторыя яркія падзеі з іх біяграфіі. Напрыклад, мой прадзед Барыс Чамаданаў удзельнічаў у многіх баях і быў узнагароджаны за абарону Кіева. Аднойчы на фронце ў яго сябра заклініў аўтамат, прадзед змог выправіць зброю і наступнай чаргой стрэлаў рассеяў цэлы ўзвод гітлераўцаў. Другі прадзед Андрэй Ласікаў вая­ваў на Каўказе. Ён пайшоў у армію ў 21 год. Прадзед удзельнічаў у бітве за Севастопаль, дзе трапіў у палон. Таксама мне вядомы цікавы факт. Каб прадзеда не распазналі як афіцэра, ён схаваў усе свае дакументы ў Севастопалі. Дома ў нас захаваўся яго асабісты дзённік з палону. Туды ён запісваў верш Канстанціна Сіманава “Чакай мяне”, думаючы аб сваёй жонцы, маёй прабабулі. Таксама перапісваў гімн СССР, каб памятаць заўсёды, за каго ён ідзе ў бой. Яшчэ ў дзённіку намалявана карта шляху дадому.

“Цягнік Памяці” — незвычайны праект, і важатыя разам з дзецьмі атрымліваюць велізарнае задавальненне ад удзелу ў ім. Дзеці ўжо не вернуцца ранейшымі. За два тыдні наведвання важных гістарычных месцаў яны пасталелі. “Цягнік Памяці” застанецца ў сэрцах дзяцей надоўга.

Тата кожнае 9 мая нагадвае мне пра свайго дзядулю Івана Сцяфанавіча Варанцова, які служыў у Чырвонай Арміі. Прадзядуля перамогу сустрэў у Празе, затым служыў у Берліне, а потым вярнуўся на радзіму.

Аднойчы, калі немцы вялі яўрэяў, прабабуля выхапіла дзяўчынку з натоўпу палонных і схавала ў сябе дома. Яна моцна рызыкавала не толькі сваім жыццём, але і жыццём родных дзяцей. Пасля гэтага яны ўсёй сям’ёй разам з той дзяўчынкай сышлі ў лес у партызанскі атрад.

Ксенія ВАРАНЦОВА,
вучаніца гімназіі № 1 Горак.

Усе гэтыя факты Ваня даведаўся дзякуючы дзеду, які напісаў сапраўдную радавую кнігу. Там згадваюцца члены сям’і, пачынаючы ад тых, хто ваяваў, і заканчваючы апошнім пакаленнем, уключаючы Івана. 

— Дзядуля быў вельмі захоплены даследчай дзейнасцю, знаходзіў гісторыі братоў і сясцёр нашых прадзедаў, якія вая­валі і лічацца прапаўшымі без вестак. Пасля пяці гадоў працы да стагоддзя прадзеда Барыса Чамаданава была выдадзена гэтая кніга. Мы раздалі ўсім сваякам па экзэмпляры, — адзначыў юнак.

Выратаванае жыццё

Для вучаніцы з гімназіі № 1 Горак Ксеніі Варанцовай гэты праект — новы свет:

— У мяне няма стомленасці і жадання сысці з цягніка. Тут я адчуваю сябе як дома. Наведванне знакавых месцаў і экскурсіі дапамагаюць нам яшчэ мацней паглыбіцца ў гісторыю. Я стала больш разумець, што адбывалася ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Тата кожнае 9 мая нагадвае мне пра свайго дзядулю Івана Сцяфанавіча Варанцова, які служыў у Чырвонай Арміі. Прадзядуля перамогу сустрэў у Празе, затым служыў у Берліне, а потым вярнуўся на радзіму, дзе пражыў выдатныя гады. Бацька не расказвае ўсіх гісторый прадзедаў, гаворыць, што я яшчэ маленькая, каб слухаць некаторыя жахлівыя падзеі. Па мамінай лініі прабабуля Марыя Аляксандраўна Рыжковіч і прадзядуля Фёдар Васільевіч Рыжковіч разам пайшлі ў партызаны. Аднойчы, калі немцы вялі яўрэяў, прабабуля выхапіла дзяўчынку з натоўпу палонных і схавала ў сябе дома. Яна моцна рызыкавала не толькі сваім жыццём, але і жыццём сваіх родных дзяцей. Пасля гэтага яны ўсёй сям’ёй ра­зам з той дзяўчынкай сышлі ў лес у партызанскі атрад. Яшчэ падчас вайны дзяўчынку адправілі ў Маскву, дзе яна вырасла і стварыла сваю сям’ю. Праз гады ўжо дарослая жанчына прыехала на радзіму, каб падзякаваць прабабулі за выратаванае жыццё. Я ганаруся сваімі прадзедамі і заўсёды буду шанаваць памяць і гісторыю продкаў.

Пранікнуцца мінулым

Вучань Мінскага дзяржаўнага абласнога ліцэя Міхаіл Чыжэўскі з Нясвіжа з вялікім гонарам прадстаўляе Мінскую вобласць.

— Калі я быў маленькім, бабуля расказ­вала пра свайго дзеда Івана Венідзіктавіча Рашатко, які працаваў ваенным фельчарам. Прайшоў Першую сусветную вайну і Вялікую Айчынную. Прапрадзед нават быў узнагароджаны трыма Георгіеўскімі крыжамі. Ён не баяўся рабіць аперацыі на полі бою пад выбухі бомб. Я настолькі
ўзрушыўся гэтымі гісторыямі, што зразумеў, кім хачу стаць, калі вырасту, — ваенным хірургам, — расказвае Міхаіл. — Калі ў парку “Патрыёт” мы прайшлі 1418 крокаў па сцежцы, прысвечанай вайне, у мяне пацяклі слёзы. Менавіта столькі дзён ішла Вялікая Айчынная вайна. Асабіста для мяне некаторыя месцы з маршруту былі ўражлівымі. Не першы раз я быў на ваенна-патрыя­тычным мітынгу ў Брэсце. Але кожны раз праймае да дрыжыкаў. Я пранікаюся гісторыяй і папаўняю ўнутраны свет эмоцыямі. Гэты праект дапамагае нам даведацца нешта новае і перадаць памяць наступным пакаленням. Калі выпала магчымасць паехаць у Цягніку Памяці, я быў вельмі рады. Цяпер, наведваючы кожны горад, я пастаянна на сувязі з адміністрацыяй Мінскага дзяржаўнага абласнога ліцэя, дзе вучуся. Дзялюся ўражаннямі з намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Марынай Ва­сільеўнай Багданец. Яна падтрымлівае мяне ва ўсім.

Міхаіл лічыць сваёй першачарговай місіяй на праекце “Цягнік Памяці” — расказаць як мага больш пра подзвігі свайго прапрадзеда.

Падарожжа працягваецца

Удзельнікаў праекта чакае яшчэ некалькі насычаных дзён. Сёння, 1 ліпеня, — знаёмства з Оршай і Магілёвам, у тым ліку экскурсія на знакамітае Буйніцкае поле. Заўтра Цягнік Памяці прыбывае ў Гомель, а ў нядзелю, 3 ліпеня, беларускіх і расійскіх школьнікаў будзе вітаць Мінск. Больш падрабязна пра гэтыя сустрэчы чытайце ў наступных нумарах.

Настасся ЧАРКАНАВА.
Фота аўтара.

 

 

 

 

 

 

Admin

Свежие новости

Профориентационная эстафета стартовала на выставке «Образование и карьера»

В Минске проходит международная выставка «Образование и карьера». Мы заглянули на локации вузов и колледжей,…

16 часов Назад

Ляхавіцкія «Следапыты»: расказваем пра дзейнасць школьнага пошукава-даследчага атрада

У сярэдняй школе № 2 Ляхавіч дзейнічае музей баявой і працоўнай славы, гонарам якога з’яўляецца…

17 часов Назад

Таццяна Дзіндзікава распрацавала сістэму работы, якая прыводзіць дзяцей да дасягнення вучэбных вышынь

Сучасны педагог павінен быць дасведчаным, справядлівым, чулым і крэатыўным. Такога меркавання прытрымліваецца настаўніца беларускай мовы…

18 часов Назад

Разумный подход

Тема влияния гаджетов на детский мозг вызывает много споров. С одной стороны, они могут быть…

19 часов Назад

Жыццёвы шлях і прафесійныя парады легендарнай веткаўчанкі выдатніка асветы БССР Любові Фіцавай

Пры Любові Фіцавай Веткаўскі раён сем разоў запар прызнаваўся лепшым аддзелам адукацыі ў Гомельскай вобласці.…

19 часов Назад

Система и совокупность в математике: в чем отличие? Как помочь учащемуся это запомнить

ЦЭ и ЦТ не за горами. Важно, начиная с 8-го класса, к нему готовиться так,…

20 часов Назад