Афіша раскрывае патэнцыял

- 11:48Навіны рэгіёнаў

Першым спаборніцтвам для ўдзельнікаў рэгіянальнага этапу рэспубліканскага конкурсу па асновах прафесійнай падрыхтоўкі сярод школьнікаў JuniorSkills Belarus стаў “Графічны дызайн”.

У Гомельскім абласным цэнтры тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі расказалі, што ў абласным этапе паўдзельнічалі 30 дзяцей са Жлобінскага і Калінкавіцкага раёнаў, а таксама з Гомеля.

Конкурснае заданне складалася з распрацоўкі фірменнай сімволікі і афішы на тэму “Ноч музеяў”. Як растлумачыла галоўны эксперт кампетэнцыі Ілона Юрыс, стаўленне да работ, ня­гледзячы на юны ўзрос­т удзель­нікаў, было як да работ прафесійных дызайнераў.

Па выніках трохгадзіннай працы эксперты вызначылі пераможцаў. Ва ўзро­ставай катэгорыі 10—13 гадоў першае месца заняла Валерыя Маханава з гімназіі № 14 Гомеля, другое і трэцяе месцы — у Ілоны Федзяй і Софіі Пляскінай з камп’ютарнай акадэміі “Крок”. Ва ўзроставай катэгорыі 14—17 гадоў лепшым стаў Віктар Крохін (Гомельскі абласны цэнтр тэхнічнай творчасці дзяцей і мола­дзі). На другім месцы — Вераніка Мартыненка (камп’ютарная акадэмія “Крок”). На трэцім — Ганна Гойдра (адукацыйны цэнтр праграмавання і высокіх тэхналогій ITeen Academy).

Акрамя конкурсных спаборніцтваў, дзеці наведалі ГДТУ імя П.В.Сухога, дзе пазнаёміліся з
3D-тэхналогіямі сканіравання і друку, прамы­словай робататэхнікай, пабывалі ў лабараторыі інжынірынгавай і вытворчай кампаніі “МИРТЕК”.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.