Агульнаеўрапейскай арміі быць

Еўрапарламент падтрымаў рэзалюцыю аб стварэнні агульнай еўрапейскай арміі. Як паведамляюць інфармагенцтвы, за дакумент прагаласавалі 283 еўрадэпутаты пры 269 галасах супраць і 83 тых, хто ўстрымаўся.

Акрамя таго, было падтрымана ўзмацненне цэнтралізацыі Еўрапейскага саюза і стварэнне пасады міністра фінансаў ЕС.

Аўтарам гэтых ініцыятыў стаў экс-прэм’ер Бельгіі і адказны за перагаворы аб выхадзе Вялікабрытаніі з ЕС Гі Вярхофстат. Як ён лічыць, унутры Еўрасаюза неабходна аддаваць прыярытэт рашэнню большасці краін, не чакаючы адабрэння ўсіх членаў ЕС па тым ці іншым пытанні.

Адзначаецца, што адабрэнне Еўрапарламентам гэтых дакументаў можа азначаць пачатак рэформы асноватворнага дагавора ЕС.

Між тым віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі Франс Цімерманс заявіў, што змяненне асноватворных дагавораў ЕС цяпер не з’яўляецца прыярытэтам.

Пакінуць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *