Актыўная субота

- 15:33Нам пішуць

Незвычайная спартландыя, прысвечаная Міжнароднаму жаночаму дню, прайшла ў Верасніцкай сярэдняй школе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці ў суботу, 4 сакавіка. У камандах “Васілёк” і “Рамонак” удзельнічалі вучні пачатковых класаў і іх бацькі.

Эстафеты былі самыя разнастайныя. Балельшчыкі актыўна падтрымлівалі свае каманды. Кожны ўдзельнік прыкладаў максімум намаганняў, імкнуўся дапамагчы сваёй камандзе атрымаць лепшы вынік. З розніцай у адзін бал перамагала каманда “Рамонак”. Апошнім конкурсам было перацягванне каната, лік зраўняўся, вынікі каманд аказаліся аднолькавымі. Пераможцамі можна назваць усіх удзельнікаў спартландыі, бо дзеці і бацькі атрымалі шмат станоўчых эмоцый і зарад бадзёрасці. Такія спартыўныя святы аб’ядноўваюць пакаленні і ствараюць добры настрой.

 

Таццяна САМЦОВА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Верасніцкай сярэдняй школы Жыткавіцкага раёна.